wd wp Пошук:

Паўночна-Заходні ўніверсітэт

Паўночна-Заходні ўніверсітэт (англ.: Northwestern University) — прыватны амерыканскі ўніверсітэт, размешчаны ў паўночным прыгарадзе Чыкага — горадзе Эванстан, штат Ілінойс. З’яўляецца адным з найстарэйшых універсітэтаў у штаце Ілінойс. Заснаваны ў 1851 годзе.

Гісторыя

Гісторыя стварэння Паўночна-Заходняга ўніверсітэта ўзыходзіць да сустрэчы 31 мая 1850 года дзевяці выдатных чыкагскіх прадпрымальнікаў, метадысцкіх лідараў і юрыстаў, якія прыйшлі да ідэі стварыць першы ўніверсітэт у Паўночна-Заходняй тэрыторыі. 28 студзеня 1851 года Генеральная асамблея Ілінойса падала чартар для апекуноў Паўночна-Заходняга ўніверсітэта, што робіць яго першым створаным універсітэтам у Ілінойсе [4][5].

Джон Эванс, у гонар якога быў названы горад Эванстан, купіў 379 акраў (153 га) землі ўздоўж возера Мічыган у 1853 годзе, і Філон Джадсан распрацаваў план для будаўніцтва горада Эванстана. Першы будынак універсітэта (Стары каледж) адкрыўся 5 лістапада 1855 года [4]. Для збору сродкаў на яго будаўніцтва, Паўночна-Заходні ўніверсітэт прадаў па $ 100 «Вечных стыпендый», якія даюць права пакупніку і яго спадчыннікам бясплатна вучыцца ва ўніверсітэце [4] [6]. У 1873 годзе Эванстанскі каледж для дам зліўся з Паўночна-Заходнім універсітэтам, і Фрэнсіс Уілард, якая пазней атрымала вядомасць як суфражыстка і адна з заснавальніц Жаночага хрысціянскага саюза, стала першым дэканам-жанчынай. Уілард-каледж (1938) быў названы ў яе гонар. Паўночна-Заходні ўніверсітэт прызнаў сваіх першых жанчын-студэнтаў у 1869 годзе, і першая жанчына скончыла ўніверсітэт у 1874 годзе [4].

Структура

Школы бакалаўрыята і аспірантуры

Кампус у Эванстане

Вышэйшая адукацыя

Кампус у Эванстане

Кампус у Чыкага

Зноскі

  1. Finances: University Budget 2013-2014(нявызн.). About: Northwestern Facts. Northwestern University (30 чэрвеня 2014). Праверана January 9, 2015.
  2. 1 2 , Northwestern Data Book. Архівавана 10 лістапада 2013.
  3. Our Faculty(нявызн.). About: Northwestern Facts. Northwestern University.
  4. 1 2 3 4 Williamson, Harold F.; Wild, Payson S. (1976). Northwestern University, A history, 1850–1975. Evanston, IL: Northwestern University Press. ISBN 0-8101-0463-6
  5. “The Northwestern University Charter and Amendments” (PDF). Northwestern University
  6. “Perpetual Scholarships provided early university funding”. Northwestern University. Архівавана з арыгінала

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1851 годзе
Катэгорыя·Асацыяцыя амерыканскіх універсітэтаў
Катэгорыя·Паўночна-Заходні ўніверсітэт