Піеланефрыт (грэч.: πήληξ + νεφρός — лаханка + нырка) — запаленне ныркавай лаханкі праз заражэнне мікробам, што выклікае парушэнне функцыі нырак (нефрыт). Ускладненне хваробы вядзе да пашкоджання ныркі, што ўяўляе пагрозу для жыцця.
Прадухіленню хваробы спрыяе мачэнне кожныя тры гадзіны, пазбяганне стасункаў з заразнымі хворымі падчас успышак вострых рэспіраторных вірусных інфекцый (грып) і лячэнне карыесу, танзіліту, адэноідаў, запалення жоўцевага пузыра і ніжняга аддзела мачавой сістэмы(англ.) бел. (урэтрыт і цыстыт)[3], пазбяганне празмерных цялесных нагрузак і пераахаладжэння.
Хваробе спрыяе ўскладнены адток мачы пры мочакаменнай хваробе і адэноме прадсталёвай залозы, нястача вітамінаў, пераахаладжэнне, зніжэнне імунітэту і цукровы дыябет[4].
Хвароба выяўляецца праз высокую тэмпературу да +40°С, дрыжыкі, праліўны пот, боль у паяснічнай вобласці, смагу, млоснасць, парушэнне мочаспускання і з’яўленне мутнага асадка ў мачы[5].
Піеланефрыт на Вікісховішчы |