wd wp Пошук:

Цыстыт

Цыстыт (ад грэч.: κύστις — пузыр) — запаленне мачавога пузыра, абумоўленае пранікненнем у яго інфекцыі. Цячэнне хваробы можа быць вострым або хранічным; па характары мясцовых змянен - катаральным, гемарагічным . Часцей сустракаецца звязаны з пераахаладжэннем востры цыстыт, пераважна ў жанчын.

Сімптомы

Болі ўнізе жывата і ў крыжы, пачашчэнне і хваравітасць мачавыпускання, вылучэнне крыві ў канцы мачавыпускання. Тэмпература цела звычайна нармальная. У мачы выяўляюць бялок, лейкацыты, эрытрацыты, бактэрыі. Востры цыстыт доўжыцца 1-2 тыдні. Калі захворванне зацягваецца, то для высвятлення магчымых прычын хранічнага цячэння (адэнома, камень мачавога пузыра, захворванні маткі і інш.) выкарыстоўваюць цыстаскапію і іншыя метады даследавання.

Лячэнне

Дыета з выключэннем вострых страў і багатым спажываннем вадкасці (вада, сокі, морсы, адвары), антыбактэрыйныя (антыбіётыкі, сульфаніламіды і іншыя прэпараты), спазмалітычныя, абязбольвальныя сродкі, цеплавыя працэдуры (ванны, грэлкі на ніжнюю частку жывата).

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні мочапалавой сістэмы