wd wp Пошук:

Вострая рэспіраторная інфекцыя

Вострая рэспіраторная інфекцыя (ВРІ) — заражэнне вірусам (адэнавірус, грып, парагрып і рэспіраторна-сентыцыяльны) і бактэрыяй (пнеўмакок, стафілакок і стрэптакок) паветрана-кропельным шляхам (кашаль і чых).

Папярэджанне

Заражэнне прадухіляецца праз пазбяганне набліжэння на адлегласць метра да людзей з гарачкай і кашлем, змяншэнне дотыкаў да рота і носа, пазбяганне шматлюдных месцаў, штодзённае шматразовае мыццё рук вадой з мылам, штодзённае праветрыванне жылых памяшканняў, выкарыстанне масак пры стасунках з хворымі, працяглы начны сон, устойлівы расклад прыёму багатай на вітаміны ежы і штодзённае размінанне.

Прычыны

Заражэнню спрыяе набліжэнне да хворых на адлегласць метра і дотык да брудных паверхняў.

Праявы

Хвароба праяўляецца праз высокую тэмпературу, чханне, кашаль, насмарк, дрыжыкі і боль у мышцах[2].

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  2. Супраць грыпу // Звязда : Газета. — 4 лістапада 2009. — № 209 (26567). — С. 2. — ISSN 1990-763x.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Захворванні органаў дыхання
Катэгорыя·Вірусныя інфекцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных