wd wp Пошук:

Пяршаі

Пярша́і[1] (трансліт.: Piaršai, руск.: Першаи) — аграгарадок на рацэ Пяршайцы ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Месціцца на аўтадарозе Валожын—Івянец, за 12 км на паўднёвы ўсход ад Валожына, за 63 км ад Мінска. Адміністрацыйны цэнтр Пяршайскага сельсавета.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Пяршаі як сяло, уладанне касцёла датуецца 1492 годам. З 1493 года паселішча знаходзілася ў валоданні біскупа віленскага Войцеха.

Пад 1539 годам Пяршаі ўпамінаюцца як мястэчка, цэнтр воласці. У гэты час тут дзейнічаў касцёл, працавалі 2 карчмы. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566) паселішча ўвайшло ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Пяршаі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе сталі цэнтрам воласці Мінскага павета[2]. На 1800 год тут было 36 двароў, касцёл, плябанія, карчма, 2 вадзяныя млыны. Маёнтак знаходзіўся ў валоданні І. Ражэрсона, у 1858 годзе — В. Тышкевіча.

Паводле вынікаў перапісу (1897) у Пяршаях было 59 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, аптэка, хлебазапасны магазін, крама і карчма.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Пяршаі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Пяршаі апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе сталі цэнтрам гміны Стаўбцоўскага, з 1926 года Валожынскага павета.

У 1939 годзе Пяршаі ўвайшлі ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года сталі цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1999 год тут было 270 двароў. У 2000-я Пяршаі атрымалі афіцыйны статус аграгарадка.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Інфраструктура

У Пяршаях працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта. На тэрыторыі СВК «Пяршаі—2003».

Турыстычная інфармацыя

Славутасці

Страчаная спадчына

Галерэя

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пярша́й, м.
  2. Jelski A. Pierszaje // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887. S. 99.
  3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część I: Województwo Nowogródzkie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
  5. Батвіннік М. Пяршаі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. С. 16.
  6. БелЭн, 2001

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пяршаі
Катэгорыя·Мястэчкі Віленскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Пяршайскі сельсавет
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Населеныя пункты Валожынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Аграгарадкі Мінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак