wd wp Пошук:

Пяршайка

Пярша́йка, канал П-10 — рака ў Беларусі, у Валожынскім раёне Мінскай вобласці, правы прыток ракі Іслач (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 13 км[1]. Плошча вадазбору 67 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,2 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шараі, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Іслач каля вёскі Яцкава-Карчомныя. Прытокі — Баранаўка, Літанка (справа). За 1 км на захад ад аграгарадка Пяршаі на працягу 1,2 км уніз па цячэнні каналізаваная. У ніжнім цячэнні на левым беразе ад аграгарадка Пяршаі лясныя масівы, з правага боку прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Зноскі

  1. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Прытокі Іслачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Валожынскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта