wd wp Пошук:

Стаўбцоўскі павет

Стаўбцоўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў 19211940 гадах у Навагрудскім ваяводстве Польшчы, у 19391940 гадах — у БССР. Цэнтр — мястэчка Стоўбцы. Утвораны ў канцы 1920 года на частцы тэрыторыі былога Мінскага павета, акупіраванай польскімі войскамі. Уключаў 7 гмін:

З 4 лютага 1921 года ў Навагрудскім ваяводстве. У 1923 годзе ўключаў 8 гмін:

13 студзеня 1926 года Валмянская, Івянецкая і Пяршайская гміны перададзены ў Валожынскі павет; да Стаўбцоўскага павета далучаны Дзераноўская, Жухавіцкая, Мірская, Ярэміцкая, 20 мая 1930 года Налібоцкая гміна з суседніх паветаў.

У верасні 1939 года павет заняты Чырвонай Арміяй, з 14 лістапада 1939 года — у БССР, з 4 снежня — ў Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, яго тэрыторыя падзелена паміж Івянецкім, Мірскім і Стаўбцоўскім раёнамі.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Паветы Навагрудскага ваяводства
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Стаўбцоўскі павет