wd wp Пошук:

Войцех Табар

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Войцех Табар (Табаровіч), таксама Альберт Табар (каля 1453, Табарышкі — 27 сакавіка 1507, Кракаў) — біскуп віленскі.

Шляхціч гербу Венява змененая, брат маршалка Бартоша Табаровіча. Вучыўся ў Кракаве ў 1469—1474, атрымаў ступень магістра. У 1476 згадваецца як пробашч троцкі, а пачынаючы ад 1484 — як пробашч ашмянскі. У гістарычнай літаратуры (напр., у Пшыялгоўскага) згадваецца часам, што Табар быў пасля канонікам віленскім; Е. Ахманьскі лічыць гэтае меркаванне памылкаю, якая паходзіць ад змешвання Войцеха Табара з іншым тагачасным святаром, ягоным цёзкам.

У 1492 Войцех Табар абраны віленскім біскупам. Выступаў за персанальную вунію з Польшчай. Памер падчас каранацыйных урачыстасцяў Жыгімонта Старога.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1453 годзе
Катэгорыя·Пробашчы троцкія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віленскім павеце (Вялікае Княства Літоўскае)
Катэгорыя·Пробашчы ашмянскія
Катэгорыя·Памерлі ў Кракаве
Катэгорыя·Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біскупы віленскія
Катэгорыя·Памерлі 27 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1507 годзе