wd wp Пошук:

Пружынішчы

Пружы́нішчы[2] (трансліт.: Pružyniščy, руск.: Пружинищи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 250 км ад Гомелю, 30 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая вуліца, блізкая да мерыдыянальнай арыентацыі. Асобна на ўсходзе размяшчаецца кароткая шыротная вуліца. Забудова пераважна двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Бумажкова-Агра» (цэнтр — Любань), малочнатаварная ферма. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі ўваходзіла ў маёнтак Дуброва. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ў складзе падухоўнага маёнтка Дуброва. У 1879 годзе ў ліку паселішчаў Дуброўскага царкоўнага прыходу. На 1897 год у Чэрнінскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1907 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.

Напачатку 1930-х гадоў арганізаваны калгасы «2-я пяцігодка» і «Чырвоны ўсход», працавалі 2 вятракі. Падчас Вялікай Айчыннай вайны партызаны разграмілі нямецкі апорны пункт, створаны ў вёсцы. У красавіку 1942 года карнікі цалкам спалілі вёску і забілі 111 жыхароў. Пры вызваленні вёскі вызначыліся радавы С. Дз. Роман (закрыў сваім целам амбразуру дзота), гвардыі лейтэнант Д. М. Ахмедаў, лейтэнант Г. Д. Лапацін, камандзіры аддзяленняў В. М. Літвінаў і І. Т. Малка. Усім ім прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. 57 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Любанскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі