«Поўнач у Парыжы» (англ.: Midnight in Paris) — мастацкі фільм 2011 года, зняты рэжысёрам Вудзі Аленам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Оўэн Уілсан, Рэйчэл Макадамс[en], Марыён Каціяр, Том Хідлстан[en], Элісан Піл[en], Коры Стол[en], Эдрыен Броўдзі, Кэці Бэйтс, Майкл Шын[en], Ніна Арыянда, Карла Бруні, Курт Фулер[en], Мімі Кенэдзі[en], Леа Сейду[en][13].
Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года ў пазаконкурснай праграме 64-га Канскага кінафестывалю, дзе карціна стала фільмам адкрыцця. Карціна была ўдастоена прэмій «Оскар» і «Залаты глобус» за найлепшы сцэнарый.
У 2010 годзе Гіл Пэндэр (Оўэн Уілсан), паспяховы, але расчараваны галівудскі сцэнарыст, і ягоная нявеста Інэс (Рэйчэл Макадамс[en]) знаходзяцца ў Парыжы на адпачынку з яе заможнымі бацькамі рэспубліканцамі. Гіл з цяжкасцю заканчвае свой дэбютны раман, засяродзіўшы ўвагу на чалавеку, які працуе ў краме настальгіяў. Інэс адкідае ягоныя амбіцыі, мяркуючы што гэта ўсяго толькі зманлівая мара, і заклікае яго прытрымлівацца ягонай цяперашняй працы. Выпадкова яны сустракаюць сябра Інэс Пола (Майкл Шын[en]), якога часам апісваюць як педантычнага псеўдаінтэлектуала, і ягоную жонку Кэрал (Ніна Арыянда[en]). Пол з вялікім аўтарытэтам, але з сумнеўнай дакладнасцю гаворыць пра асноўныя моманты гісторыі Парыжа, нават супярэчыць экскурсаводу (Карла Бруні) ў Музэі Радэна, дзе ён настойвае, што ягоная версія асабістага жыцця Радэна больш дакладная, чым у гіда. Гіл лічыць яго раздражняльным, але Інэс ён падабаецца.
На адной з вечарынаў, дзе прысутнічалі Гіл і Інэс, а таксама іх сябры і бацькі, галоўны герой дэгустуе зашмат вінаў і, перад тым, як адправіцца ў гатэль, вырашае прайсціся па вуліцах Парыжа. Інэс жа едзе з Полам і Кэрал на таксі, каб яшчэ патанцаваць у клубе. Гіл шпацыруе па вуліцах і ўрэшце губляецца, ён сядае на прыступкі і думае, як цяпер знайсці дарогу назад. Апоўначы побач з ім праязджае аўтамабіль 1920-х гадоў. Пасажыры, апранутыя ў строі таго ж часу, клічуць яго далучыцца да іх. Гіл пагаджаецца, і разам яны адпраўляюцца на вечарыну, зладжаную для Жана Както, на якую прыязджаюць іншыя вядомыя людзі Парыжа 1920-х гадоў. Сярод іх Коўл Портэр[en], яго жонка Лінда[en], а таксама Зельда[en] (Элісан Піл[en]) і Скот Фіцджэральды (Том Хідлстан[en]). Зельдзе надакучвае вечарына, і яна прапануе Скоту і Гілу адправіцца ў іншае месца. Спачатку яны накіроўваюцца ў Брыктапс, дзе бачаць танцы Жазефіны Бейкер, а потым завітваюць у кафэ, дзе натрапляюць на Эрнэста Хемінгуэя (Коры Стол[en]) і Хуана Бельмонтэ[en] (Даніэль Лунд[en]). Зельда крыўдзіцца на Хемінгуэя, які крытыкуе яе раман, і пакідае кампанію, накіроўваючыся з Бельмонтэ ў Сен-Жэрмен. У часе размовы Хемінгуэй прапануе Гілу паказаць ягоны раман Гертрудзе Стайн (Кэці Бэйтс), каб тая ацаніла яго. Гіл вельмі ўсхваляваны і задавольнены, ён выходзіць з кафэ, каб узяць у гатэлі свае рукапісы, але апынаецца ў 2010 годзе. Замест кафэ 1920-х ён бачыць сучасную пральню. Наступнай ноччу Гіл хоча падзяліцца з Інэс сваім досведам падарожжаў у часе. Аднак, яна кідае жаніха да таго, як гадзіннік праб’е поўнач. Калі гэта адбываецца, за Гілам вяртаецца той жа аўтамабіль, дзе яго сустракае Хемінгуэй. Наступныя дні Гіл сустракаецца з выбітнымі людзьмі Парыжу 1920-х гадоў. Гертруда Стайн высока ацэньвае ягоны раман, пасля таго, як Гіл крыху змяняе яго пад уплывам апошніх дзён. Акрамя таго, Гіл сустракае Адрыяну (Марыён Каціяр), да якой у яго прачынаюцца пачуцці, што вельмі бянтэжыць героя, бо ён ужо мае нявесту ў 2010 годзе. У сучаснасці ж бацька Інэс вельмі заклапочаны знікненнямі жаніха сваёй дачкі, таму наймае дэтэктыва, каб той выявіў, чым займаецца Гіл у Парыжы.
У адзін з дзён Гіл, Інэс і яе бацькі выпраўляюцца на Мон-Сен-Мішэль, дзе пісьменьнік сустракае Габрыэль (Леа Сейду[en]), гандлярку антыкварыятам і прыхільніцу страчанага пакалення. Ён купляе ў яе грамафонную пласцінку Коўла Портэра, а потым знаходзіць у кніжным кіёску дзённік Адрыяны з 1920-х гадоў, дзе прачытвае, што яна была закаханая ў яго. Прачытаўшы, што яна марыла атрымаць у падарунак завушніцы, а потым заняцца з ім каханнем, Гіл спрабуе выкрасці пару завушніц Інэс, каб аддаць іх Адрыяне, але яму замінае ранняе вяртаньне Інэс у нумар гатэлю. Тады Гіл купляе новыя завушніцы Адрыяне ў краме. Вярнуўшыся ў мінулае, ён знаходзіць яе на вечарыне і ўручае ёй падарунак. Пакуль яна апранае ўпрыгожванне, па вуліцы праходзіць конная брычка, і багата апранутая пара ў экіпажы запрашае Гіла і Адрыяну пакатацца. Карэта перавозіць пасажыраў у Прыгожую эпоху, эпоху, якую Адрыяна лічыць залатым векам Парыжа. Гіл і Адрыяна выпраўляюцца спачатку ў рэстаран Максім, а потым у Мулен Руж, дзе сустракаюцца з Анры дэ Тулуз-Латрэкам (Венсан Менжу Картэ), Полем Гагенам (Аліўе Рабурдэн) і Эдгарам Дэга (Франсуа Растэн). Гіл пытаецца ў іх, што яны лічаць найлепшай эпохай, і ўсе трое згодныя, што гэта была эпоха Адраджэння. Адрыяна прапануе сябру застацца ў Пекнай эпосе, аднак ён заўважае, што розныя людзі прагнуць рознага залатога веку, і разумее, што, не зважаючы на прывабнасць настальгіі, толькі сучаснасць чалавека ёсць самым прывабным часам. Адрыяна, аднак, вырашае застацца ў 1890-х гадах, і яны расстаюцца.
Гіл вяртаецца ў 2010 год і расстаецца са сваёй нявестай Інэс, бо яна не хоча заставацца ў Парыжы назаўсёды. Ідучы каля Сены апоўначы, Гіл натрапляе на Габрыэль, ён прапануе правесці яе дадому. Пачынаецца дождж і высвятляецца, што яны абодва любяць шпацыраваць па Парыжы ў дождж.
Оўэн Уілсан | – Гіл Пендэр |
Рэйчэл Макадамс[en] | – Інэс |
Марыён Каціяр | – Адрыяна |
Том Хідлстан[en] | – Фрэнсіс Скот Фіцджэральд |
Элісан Піл[en] | – Зельда Фіцджэральд[en] |
Коры Стол[en] | – Эрнэст Хемінгуэй |
Эдрыен Броўдзі | – Сальвадор Далі |
Кэці Бэйтс | – Гертруда Стайн |
Майкл Шын[en] | – Пол Бэйтс |
Ніна Арыянда[en] | – Кэрал Бэйтс |
Карла Бруні | – гід |
Курт Фулер[en] | – Джон, бацька Інэс |
Мімі Кенэдзі[en] | – Хелен, маці Інэс |
Леа Сейду[en] | – прадаўшчыца Габрыэль |
Здымкі фільма адбываліся ў Францыя ў ліпені—жніўні 2011 года[14]. Аператарам карціны выступіў Дарыус Хонджы[en].
Прэм’ера фільма адбылася 11 мая 2011 года на Канскім кінафестывалі. Адначасова з гэтым фільм выйшаў у шырокі пракат у Францыі[15].
Агрэгатар крытычных аглядаў «Metacritic» дае фільму ўсярэдненую ацэнку ў 81 бал са 100 на аснове 40 рэцэнзій прафесійных крытыкаў. Карыстальніцкі рэйтынг на гэтым рэсурсе складае 8.1/10[16]. Паводле дадзеных іншага папулярнага агрэгатара крытычных аглядаў «Rotten Tomatoes» сярод 224 рэцэнзентаў 208 далі станоўчую ацэнку фільму, што складае 93 %. Глядацкі рэйтынг кінастужкі склаў 83 % на аснове больш чым 50 тысяч галасоў[17]. Абагуленае меркаванне крытыкаў сфармулявана наступным чынам:
![]() |
Не будучы здольнай пахваліцца глыбінёй класічных фільмаў свайго аўтара, салодка-сентыментальная «Поўнач у Парыжы» тым не менш дастаткова смешная і абаяльная, каб задаволіць паклоннікаў Вудзі Алена.[17] | ![]() |
Паводле дадзеных сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 26 кінаўзнагародамі і яшчэ 103 намінацыямі[22].