wd wp Пошук:

Вудзі Ален

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ален. Ву́дзі А́лен (англ.: Woody Allen; сапраўднае імя — А́лен Сцю́арт Кёнігсберг, англ.: Allen Stewart Königsberg; нар. 1 снежня 1935) — амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр

, кінапрадзюсар, драматург , пісьменнік і музыкант.

Біяграфія

Ален нарадзіўся 1 снежня 1935 года ў Брукліне (Нью-Ёрк). Сваю творчую кар’еру ён пачынаў з напісання гэгаў у духу братоў Маркс. Некаторы час ён задавольваўся роляй літаратурнага «негра», які піша жарты для папулярных комікаў — Боба Хоўпа і Бадзі Хэкета. У 1957 годзе Алена «падвысілі» да рэдактара тэлешоў, дзе ён адначасова сачыняў тэксты і выступаў як акцёр. Тады і з’явіўся псеўданім Вудзі Ален.

У 1966 годзе Вудзі выпусціў сваю першую карціну — «Што здарылася, Тыгровая Лілея?» Наступнай стала пародыя на фільмы аб рабаўніках банкаў «Хапай грошы і бяжы». 1970-я сталі для Алена «дзесяцігоддзем пародый». Так і з’явіўся жанр «інтэлектуальная камедыя». З самога пачатку сваёй рэжысёрскай дзейнасці Ален аддаваў перавагу здымаць у галоўнай ролі самога сябе — і стварыў сабе ў кіно лёгка вядомы імідж акулярыстага яўрэя, неўратычнага нью-ёркца і інтэлігента, які вечна рэфлексуе з яўнай патрэбай у псіхааналітыцы.

У 1977 за карціну «Эні Хол», дзе ўпершыню паспрабаваў не спарадыраваць, а проста іранічна зірнуць на ўласнае жыццё, Вудзі Ален атрымаў адразу тры «Оскары» — за лепшую мужчынскую ролю, якую сам жа і сыграў, за лепшую жаночую ролю (Даян Кітан) і лепшы сцэнарый. З тых часоў ён неаднаразова намінаваўся на галоўную ўзнагароду Амерыкі.

Ален добра вядомы і як пісьменнік. Ён рэгулярна публікаваў у «Нью-Ёркер» з’едлівыя і дасціпныя фельетоны і нават выпусціў некалькі кніг. Аўтар п’ес «Не піце ваду» (1966), «Плавальная лямпачка» (1981) і іншых, зборнікаў апавяданняў «Зводзячы лікі» (1966), «Без пер’я» (1975). Яго фільмы трывала звязаныя з яго асабістым жыццём: кожная яго новая пасія аб’яўлялася музай і рабілася галоўнай актрысай наступнага, а то і нават некалькіх фільмаў. Жанаты ён быў усяго тройчы, прычым яго другая жонка Луіза Ласэ нават падала на яго ў суд пасля разводу, а трэцяя — Сун-І Прэвін — некаторы час лічылася яго прыёмнай дачкой.

Зноскі

  1. Woody Allen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Woody Allen // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. https://movies2.nytimes.com/books/first/m/meade-woody.html
  4. https://biography.yourdictionary.com/woody-allen
  5. 1 2 geni.com — 2006. — 175000000 экз.
  6. (unspecified title) Праверана 4 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Кларнетысты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінапрадзюсары ЗША
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 снежня
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бронксе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Англамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Драматургі ЗША
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША