wd wp Пошук:

Оўэн Уілсан

Оўэн Канінгем Уілсан (англ.: Owen Cunningham Wilson, нар. 18 лістапада 1968, Далас, Тэхас, ЗША) — амерыканскі акцёр

камедыйнага амплуа, сцэнарыст.

Біяграфія

Оўэн — адзін з трох галівудскіх братоў Уілсанаў, апроч яго — яго родныя браты Люк і Эндру Уілсаны.[4] Ён нарадзіўся ў Даласе, штат Тэхас. Бацька Оўэна — Роберт Уілсан (нар. 1941), матка — Лаура Ўілсан (нар. 1939). Першыя яго крокі ў кіно і на тэлебачанні не выклікалі асаблівага ажыятажу. Кар’ернаму росту спрыяла сустрэча з Бэнам Стылерам, у далейшым сябрам Уілсана, які пачаў запрашаць Оўэна да ўдзелу практычна ва ўсіх сваіх праектах: («Узорны самец», «Знаёмства з бацькамі», «Забойная парачка: Старскі і Хатч», «Ноч у музеі»). Акрамя таго, малады акцёр з’яўляўся ў ролях другога плана ў такіх блокбастарах, як «Армагедон».

Оўэн Уілсан у Лондане на прэм'еры фільма «Ён, я і яго сябры», 2006 год.

Да 2000 годзе Оўэн Уілсан быў дастаткова вядомы амерыканскай публіцы, каб прадзюсары прынялі рашэнне ўзяць яго на ролю напарніка Джэкі Чана ў камедыйным вестэрне «Шанхайскі поўдзень», і яго сіквеле — «Шанхайскія рыцары». У 2001 годзе Уілсан быў намінаваны на «Оскар» за сцэнарый трагікамедыі «Сямейка Тэненбаўм», напісаны разам з сябрам і пастаянным суаўтарам Уэсам Андэрсанам, а ў 2005 годзе сыграў галоўную ролю ў самай касавай камедыі года — «Няпрошаныя госці», якая забяспечыла яму месца ў вышэйшай лізе галівудскіх акцёраў камічнага амплуа.

Наступны камедыйны праект у 2006 годзе — «Ён, я і яго сябры»  — распрацоўваўся цалкам пад Оўэна Уілсана. У тым жа годзе агучыў аднаго з персанажаў мультфільма «Тачкі».

Асабістае жыццё

Сустракаўся з актрысай Кейт Хадсан.

26 жніўня 2007 года Уілсан быў дастаўлены ў бальніцу Санта-Монікі пасля спробы самагубствы.[5] Паводле паведамленняў прэсы, акцёр прыняў вялікую колькасць лекаў, пасля чаго ўскрыў сабе вены на абодвух запясцях. Прычынай гэтага быў разрыў адносін з Кейт Хадсан.[6] Праз некаторы час яны зноў аднавілі іх, але потым пара абвясціла пра сваё канчатковае растанне.

У студзені 2011 года акцёр і яго сяброўка Джэйд Дуэл заявілі, што чакаюць першынца[7]. 14 студзеня 2011 года ў пары нарадзіўся сын, хлопчыка назвалі Роберт Форд[8].

Абраная фільмаграфія

Акцёр

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1996
ф Бутэлькавая ракета Bottle RocketДыгнан
1996
ф Кабельшчык The Cable Guyхлопец на спатканні з Робін
1997
ф Анаконда AnacondaГэры Дыксан
1998
ф Армагедон ArmageddonОскар
1998
ф Вечная поўнач Permanent MidnightНікі
1999
ф Здань дома на ўзгорку The HauntingЛюк Сандэрсан
1999
ф Сняданак чэмпіёнаў Breakfast of ChampionsМонтэ Рапід
1999
тф Цеплавое бачанне і Джэк Heat Vision and Jackголас цеплавога бачання
1999
ф Пазбаўлены жыцця The Minus ManВан Сьеджэрт
2000
ф Знаёмства з бацькамі Meet the ParentsКевін Рэўлей
2000
ф Шанхайскі поўдзень Shanghai NoonРой О`Бэнан
2001
ф У тыле ворага Behind Enemy Linesштурман лейтэнант Крыс Бернет
2001
ф Узорны самец ZoolanderХэнсел
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal TenenbaumsЭлай Кэш
2002
ф Ашукаць усіх I Spyспецыяльны агент Алекс Скот
2003
ф Шанхайскія рыцары Shanghai KnightsРой О`Бэнан
2004
ф Вакол свету за 80 дзён Around the World in 80 DaysУілбер Райт
2004
ф Знаёмства з Факерамі Meet the FockersКевін Рэўлей
2004
ф Вялікі крадзеж The Big BounceДжэк Раян
2004
ф Воднае жыццё The Life Aquatic with Steve ZissouНед Плімптан
2004
ф Забойная парачка: Старскі і Хатч Starsky & HutchКен Хатчынсан
2005
ф Гісторыя Уэндэла The Wendell Baker StoryНіл Кінг
2005
ф Няпрошаныя госці Wedding CrashersДжон Беквіт
2006
ф Ноч у музеі Night at the MuseumДжэдзідая
2006
ф Ён, я і яго сябры You, Me and DupreeРэндзі Дзюпры
2006
мф Тачкі CarsМаланка Мак-Куін
2007
ф Цягнік на Дарджылінг The Darjeeling LimitedФрэнсіс Уайтман
2008
ф Школа выжывання Drillbit TaylorБоб «Дрылбіт» Тэйлар
2008
ф Марлі і я Marley & MeДжон Гроган
2009
ф Ноч у музеі 2 Night at the Museum: Battle of the SmithsonianДжэдзідая
2009
мф Цудоўны містар Фокс Fantastic Mr. Foxтрэнер Скіп
2010
ф Мармадзюк MarmadukeМармадзюк
2010
ф Хто ведае... How Do You KnowМэці
2010
ф Знаёмства з Факерамі 2 Little FockersКевін Рэўлей
2011
ф Бясшлюбны тыдзень Hall PassРык
2011
ф Поўнач у Парыжы Midnight in ParisГіл Пендэр
2011
мф Тачкі 2 Cars 2Маланка Мак-Куін
2011
ф Вялікі год The Big YearКені Бостык
2013
ф Кадры The InternshipНік
2013
мф Індыкі: Назад у будучыню Free BirdsРэджы
2014
ф Гатэль «Гранд Будапешт» The Grand Budapest Hotel

Прадзюсар

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1998
ф Акадэмія Рашмар Rushmoreпрадзюсар
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal Tenenbaumsвыканаўчы прадзюсар
2006
ф Ён, я і яго сябры You, Me and Dupreeпрадзюсар

Сцэнарыст

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1996
ф Бутэлькавая ракета Bottle Rocketсцэнарыст
1998
ф Акадэмія Рашмар Rushmoreсцэнарыст
2001
ф Сямейка Тэненбаўм The Royal Tenenbaumsсцэнарыст

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130301523 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Owen Wilson // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #130301523 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. filmreference.com biography
  5. Owen Wilson Suicide Attempt Confirmed — MTV Movie News| MTV
  6. Owen Wilson: Battling Depression (нявызн.), Newsweek (14 кастрычніка 2007). Праверана 14 чэрвеня 2008.
  7. Оўэн Уілсан рыхтуецца стаць бацькам(руск.) . Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2012. Праверана 15 студзеня 2011.
  8. Spletnik - Роберт Форд: Оўэн Уілсан даў імя сыну Архівавана 23 студзеня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Акцёры агучвання ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Комікі ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Даласе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1968 годзе
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Асобы