wd wp Пошук:

AlloCiné

«AlloCiné»анлайн-база даных і вэб-сайт пра французскі[fr] кінематограф, які звяртае асаблівую ўвагу на прасоўванне новага кіно на DVD, Blu-Ray і VOD-носьбітах. Вэб-сайт лічыцца «французскім эквівалентам» IMDb[3] і належыць кампаніі «Webedia»[fr] (даччыная кампанія «FIMALAC»[en]).

Гісторыя

Сайт Allociné створаны ў 1993 годзе кампаніяй «Production du Téléphone» (заснавальнікі: Жан-Дэвід Блан і Патрык Хольцман) як тэлефонны сэрвіс, а пасля стаў інтэрнэт-парталам, які прапануе хуткі доступ да інфармацыйнай базы даных аб усіх фільмах, якія былі распаўсюджаны ў Францыі.

У 2000 годзе кампанія была набытая «Canal+», а ў 2002 годзе «AlloCiné» была набыта французскай медыя-карпарацыяй «Vivendi Universal».

З 2005 года «AlloCiné» стаў прадастаўляць інфармацыю аб тэлесерыялах.[Крыніца?]

У 2007 годзе «AlloCiné» набыў амерыканскі інвестыцыйны фонд «Tiger Global»[4]. 5 верасня 2011 года пачаў сваю трансляцыю тэлеканал «Allociné TV», які 15 красавіка 2012 года спыніў сваю дзейнасць[5]. У ліпені 2013 года 98% акцый «Allociné», за 66,9 мільёнаў еўра, былі выкупленыя інвестыцыйным фондам «Fimalac».

Allociné TV быў запушчаны 5 верасня 2011 года і спыніў працу 15 красавіка 2012 года.

«Allociné» ў свеце

Allociné прысутнічае ў наступных краінах:

Краіна Вэб-сайт Мова вэб-сайта Адкрыты
Францыя www.Allocine.fr французская 5 верасня 2011
Германія www.FilmStarts.de нямецкая
Бразілія www.AdoroCinema.com партугальская
Турцыя www.Beyazperde.com турэцкая
Іспанія www.SensaCine.com іспанская
Мексіка www.SensaCine.com.mx(недаступная спасылка) іспанская
Канада www.SensaCine.fr французская
Калумбія www.SensaCine.com.co іспанская
Чылі www.SensaCine.com.cl іспанская
Аргенціна www.SensaCine.com.ar іспанская

Гл. таксама

Зноскі

  1. Patrick Frater Founders quit as AlloCine expands online ticketing(нявызн.). Screen Daily (16 лютага 2001). Праверана 22 кастрычніка 2020.(англ.)
  2. Alexa Internet — 1996. Праверана 29 лістапада 2017.
  3. Rudelle, J.B. (2016). They Told Me It Was Impossible: The Manifesto of the Founder of Criteo. Morrisville, North Carolina: Lulu Press. p. 28. ISBN 978-1-4834-5777-2.
  4. Tiger Global mène Allociné à l’international(нявызн.). Les Echos (1 чэрвеня 2007). Праверана 22 кастрычніка 2020.(фр.)
  5. AlloCine AlloCiné TV, c’est fini !(нявызн.). AlloCiné. Праверана 22 кастрычніка 2020.(фр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Базы даных фільмаў у Інтэрнэце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінасайты
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі са спасылкамі на неіснуючыя парталы
Катэгорыя·Кінематограф Францыі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Сайты Францыі
Катэгорыя·Сайты паводле алфавіта