wd wp Пошук:

Полацкая акруга

Полацкая акруга — адміністрацыйная адзінка ў БССР, што існавала з ліпеня 1924 па ліпень 1930 і з чэрвеня 1935 па люты 1938 года.

1924—1930

Полацкая акруга ў 1925 годзе
Полацкая акруга ў 1928 годзе

Акруга заснавана ў ліпені 1924 г. Адміністрацыйны цэнтр горад Полацк. Плошча складала 9366 км². Пасля ўзбуйнення ў 1927 годзе плошча склала 10 807 км². У 1926 г. колькасць насельніцтва акругі складала 374,2 тыс. чал. Выдавалася акруговая газета «Полоцкий пахарь», з 1926 г. «Чырвоная Полаччына».

У 1924—1927 гг. акруга складалася з 9 раёнаў:

1935—1938

Акруга створана ў ліпені 1935 года. Складалася з пяці раёнаў:

Выдавалася акруговая газета «Бальшавік Полаччыны».

Скасавана ў сувязі з увядзеннем у БССР абласнога падзелу і ўвайшла ў склад Віцебскай вобласці.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Гісторыя Віцебскай вобласці
Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Акругі Беларускай ССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Гісторыя Полацка