wd wp Пошук:

Дрэтунскі раён

Дрэ́тунскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1925 гг. Цэнтр — вёска (станцыя) Дрэтунь.

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Полацкай акругі БССР. 20 жніўня 1924 года падзелены на 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васільеўскі (Васілёўскі), Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырванаборскі, Шнітаўскі. 3 ліпеня 1925 года перайменаваны ў Краснапольскі раён.

Плошча раёна складала 1265 км², насельніцтва (на 1 студзеня 1925 г.) — 22 319 чалавек, 438 населеных пунктаў.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Дрэтунь
Катэгорыя·Гісторыя Расонскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Полацкага раёна
Катэгорыя·Дрэтунскі раён