wd wp Пошук:

Познацвет

Познацве́т, восеннік (Colchicum) — род кветкавых раслін сямейства Colchicaceae.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя клубнецыбульныя расліны са шматлікім кароткімі сцёбламі. Лісце лінейнае або шырокаланцэтнае. Кветкі буйныя, ружовага або фiялетавага колеру. Плод — трохгнездавая каробачка.

Арэал

Налічвае каля 60 відаў, пашыраных ў Еўропе, Міжземнамор’і, на Каўказе, у Іране, Малой і Цэнтральнай Азіі да поначы Індыі. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца рэліктавы від — Познацвет асенні (Colchicum autumnale)[3].

Віды

Паводле сайта Каралеўскіх батанічных садоў К’ю род уключае ў сябе больш за 100 відаў[4][5]:

Марка з выявай Colchicum speciosum.

Атрутнасць

Ядавітыя расліны — у насенні і клубнецыбулінах утрымліваюцца алкалоіды. Выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 519.
  4. Паводле кнігі «Флора СССР» (гл. раздзел Літаратура).
  5. Королевские ботанические сады Кью (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 чэрвеня 2022. Праверана 19 верасня 2016. (Праверана 3 чэрвеня 2010)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лілеякветныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL