wd wp Пошук:

ФК Гановер 96

«Гановер 96» (ням.: Hannover 96) — нямецкі футбольны клуб з горада Гановер, які знаходзіцца ў зямлі Ніжняя Саксонія. Заснаваны ў 1896 годзе. Двухразовы чэмпіён Германіі (1938, 1954), уладальнік Кубка Германіі (1992).

Гісторыя

Футбольны клуб «Гановер 96» быў заснаваны 12 красавіка 1896 года на базе спартыўнага клуба для школьнікаў, першымі спартыўнымі секцыямі якога былі рэгбі і атлетыка. Фарміраванне футбольнай секцыі скончылася нашмат пазней, а менавіта 25 чэрвеня 1899 года. У 1913 годзе быў утвораны «спартыўны клуб Гановер 96», у які ўвайшлі ўсе буйныя спартыўныя аб’яднанні Гановера. Клуб быў вельмі буйной арганізацыяй, адным з першых яго старшыняў быў будучы прэзідэнт Германіі Паўль фон Гіндэнбург.

Першых поспехаў клуб дасягнуў у пачатку 1930-х гадоў. Яны звязаны з імёнамі трэнера Роберта Фухса і ігракоў нацыянальнай зборнай Германіі Фрыца Дайке, Людвіга Пёлера і Эдмунда Малецкага. У гэтыя гады клуб заваяваў першае чэмпіёнства ў 1938 годзе. Усяго ж у яго актыве дзве перамогі ў чэмпіянаце Германіі і абедзве яшчэ да стварэння Бундэслігі ў 1938 і 1954 гадах, а таксама перамога ў Кубку Германіі 1992 года, які каманда выйграла як удзельнік другой лігі — першы падобны выпадак у гісторыі нямецкага футбола.

Пасля таго, як 1964 годзе клуб упершыню прабіўся ў Бундэслігу, ён пераходзіў у розныя лігі ад першай да трэцяй, шмат гадоў выступаўчы ў рэгіянальнай (трэцяй) лізе. Апошні раз клуб дамогся выхаду ў Бундэслігу ў 2002 годзе і з тых часоў выступае менавіта там. Падчас сезона 2009/10 10 лістапада 2009 года скончыў жыццё самагубствам тагачасны капітан каманды брамнік Роберт Энке[1].

Галоўным спонсарам клуба з’яўляецца нямецкае акцыянернае таварыства ў індустрыі турызму — TUI.

Стадыён

«Гановер 96» гуляе на стадыне AWD-Арэна, які быў пабудаваны ў 1954 годзе як «Нідэрзахзенштадыян», які зараз мае ўмяшчальнасць у 49 тысяч гледачоў. Падчас чэмпіянату свету 2006 стадыён быў месцам чатырох матчах першага раўнда і аднаго матча стадыі 1/8 фіналу. Стадыён таксама служыў у якасці пляцоўкі для правядзення матчаў чэмпіянату свету 1974 і чэмпіянату Еўропы 1988.

Заўзятары

Асноўным канкурэнтам «Гановера» з’яўляецца клуб «Айнтрахт» з Браўншвайга ў той час як маюцца іншыя суперніцтвы, менш старажытныя, як з «Вердэрам» і «Вольфсбургам». У апошнія гады прыхільнікі «Гановеру» маюць некаторую непрыязнасць да клуба «Энергі» з Котбуса, якая заснавана на інцыдэнце ў 1997 годзе ў матчы Рэгіянальнай лізе. Пражэктар на стадыёне ў Котбусе зламаўся падчас гульні, і многія прыхільнікі «Гановера» лічыць, што гэта было зроблена наўмысна і высілкі на выпраўленне асвятлення былі толькі палавіністымі. Котбус пазней перамог у перанесеным матчы з лікам 3:1.

«Гамбург» лічыцца сяброўскім клубам, прыхільнікі якой падзяляюць суперніцтва з «Вердэрам». Абодва клуба часцяком называюць HSV. Прыхільнікі «Гановера» таксама маюць добрыя адносіны з заўзятарамі дацкага клуба «Одэнсэ». Прыхільнікі клубаў часцяком прыязджаюць адзін да аднаго на стадыён, каб падтрымаць сяброў падчас матча. Існуе таксама сяброўства з «Армініяй» з Білефельда.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Рон-Роберт Цылер Капітан каманды 1989
30 Германія Бр Леа Вайнкаўф 1996
Абаронцы
3 Германія Аб Экін Чэлебі 2000
4 Германія Аб Брайт Арэй-Мбі 2003
5 Германія Аб Філ Нойман 1997
18 Германія Аб Дэрык Кён 1999
20 Германія Аб Янік Дэм 1996
21 Японія Аб Сэй Муроя 1994
31 Германія Аб Юліян Бёрнер 1991
32 Славенія Аб Лука Крайнц 1994
Паўабаронцы
6 Германія ПА Фабіян Кунцэ 1998
7 Германія ПА Макс Безушкаў 1997
8 Германія ПА Энца Леапольд 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
10 Германія ПА Себасцьян Эрнст 1995
11 Аўстрыя ПА Луіс Шаўб 1994
22 Германія ПА Себасцьян Штольцэ 1995
24 Рэспубліка Кіпр ПА Антоніа Фоці 2003
27 Германія ПА Тым Вальбрэхт 2001
29 Камерун ПА Гаэль Андуа 1995
37 Германія ПА Себасцьян Керк 1994
Нападнікі
9 Германія Нап Хендрык Вайдант 1995
14 Германія Нап Максіміліян Баер 2002
15 Камерун Нап Франк Эвіна 2000
16 Нарвегія Нап Ховард Нільсен 1993
23 Італія Нап Нікало Трэсольдзі 2004
36 Германія Нап Седрык Тойхерт 1997

Зноскі

  1. Голкіпер збірної Німеччини покінчив життя самогубством(недаступная спасылка). prosport.tsn.ua

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1896 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·ФК Гановер 96
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі