wd wp Пошук:

Перлаўка высокая

Пе́рлаўка высокая[3] (Melica altissima) — від кветкавых раслін роду Перлаўка (Melica) сямейства Метлюжковыя (Poaceae).

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 90—150[3] см, з доўгім карэнішчам. Утварае дзярніну. Сцяблы прамыя, шурпатыя. Лісце чагаванае, простае, суцэльнае, сядзячае, шурпатае. Суквецце — колас. Каласкі двухкветкавыя. Каласковыя лускавінкі цёмна-фіялетавыя, з бледным краем. Ніжняя кветкавая лускавінка шурпатая, з 7 жылкамі[3]. Плод — сухая зярняўка.

Распаўсюджанне і экалогія

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і Азіі, натуралізавалася ў Паўночнай Амерыцы[4]. Расце на сухіх лугах, палянах і ўзлесках, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, каля дарог[5]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Цвіце ў чэрвеніліпені[3].

Знаходзіцца пад аховай у шэрагу рэгіёнаў Расіі[5].

Дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 3 4 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  4. Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy)(англ.)
  5. 1 2 3 Перловник высокий: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя