wd wp Пошук:

Філіп Вуянавіч

Фі́ліп Ву́янавіч (чарнагор.: Филип Вујановић, Filip Vujanović [fîlip ʋǔjanɔʋit͡ɕ]; нар. 1 верасня 1954, Бялград, НРС, ФНРЮ) — прэзідэнт Чарнагорыі (20032018).

Біяграфія

У 1978 годзе скончыў курс юрыдычнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

З сакавіка 1978 года па лістапад 1980 года — супрацоўнік муніцыпальнай і акруговай пракуратуры ў Бялградзе.

З лістапада 1980 года па студзень 1981 года — сакратар суда ў акруговым судзе Цітаграда.

У 19821993 гадах займаўся адвакацкай дзейнасцю.

З сакавіка 1993 года па май 1995 года — міністр юстыцыі Чарнагорыі.

У 1995—1998 гадах — міністр унутраных спраў Чарнагорыі.

З 5 лютага 1998 года па 5 лістапада 2002 года — Старшыня Урада Чарнагорыі.

З 5 лістапада 2002 года — старшыня Скупшчыны Чарнагорыі.

11 мая 2003 года абраны Прэзідэнтам Чарнагорыі.

З 22 мая 2003 года — прэзідэнт Чарнагорыі.

У маі 2006 года была абвешчана незалежнасць Чарнагорыі.

7 красавіка 2013 года — на выбарах набраў 51,2 % галасоў і быў пераабраны прэзідэнтам на новы тэрмін.

Узнагароды

Сям’я

Жанаты, трое дзяцей. Сын — Даніла, дочкі — Таццяна і Ніна[1].

Зноскі

  1. 1 2 Филипп Вуянович: «Независимость Черногории в мире уважают»
  2. Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы ўзначаліў цырымонію ўручэння прэмій імя Найсвяцейшага Патрыярха Алексія II

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XXI стагоддзя
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1954 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Князя Данііла I
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 верасня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Чарнагорыі
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялградзе
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Міністры юстыцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэзідэнты Чарнагорыі