wd wp Пошук:

Борыс Тадзіч

Борыс Та́дзіч (сербск.: Борис Тадић [bǒris tǎdiːtɕ]; 15 студзеня 1958, Сараева) — сербскі палітык, прэзідэнт Сербіі, а таксама старшыня Дэмакратычнай партыі.

Нарадзіўся ў 1958 годзе ў Сараева. Пачатковую і сярэднюю школу скончыў у Бялградзе. Вывучаў сацыяльную псіхалогію ў Бялградскам універсітэце. Быў прафесарам псіхалогіі ў 1-й Бялградскай гімназіі.

Заснавальнік і першы дырэктар Цэнтра па развіцці дэмакратыі.

Член Дэмакратычнай партыі з 1990. Старшынёй партыі абраны ў 2004 праз год пасля забойства Зорана Джынджыча.

У пасадзе міністра тэлекамунікацыі ўваходзіў у склад урада Югаславіі. Таксама выконваў функцыі міністра абароны ў радзе міністраў Сербіі і Чарнагорыі.

З’яўляецца прыхільнікам еўрапейскай інтэграцыі; адзін з ключавых пунктаў яго прэзідэнцкай праграмы — скарэйшая інтэграцыя Сербіі ў Еўрасаюз. Перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў у 2004 г., атрымаўшы 53 % галасоў, апярэдзіўшы нацыяналіста Таміслава Ніколіча. У пасадзе прэзідэнта Сербіі змяніў Прэдрага Маркавіча. У 2008 годзе, з невялікай перавагай, у першым туры прайграў прэзідэнцкія выбары Таміславу Нікалічу, аднак атрымаў перамогу ў другім туры, стаўшы прэзідэнтам у другі раз.

Валодае англійскай і французскай мовамі. Жанаты, двое дзяцей.

Зноскі

  1. Boris Tadić // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Boris Tadic // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сараеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прэзідэнты Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі (Сербія)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Палітыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе