wd wp Пошук:

Пане-браце

«Пане-браце»беларускі рок-гурт, аўтарам песень быў Уладзімір Кандрусевіч.[2]

Гісторыя

Гурт ствараўся на досыць прафесійным узроўні і меў уласную апаратуру, якую ў 1970 годзе для Усесаюзнага конкурса артыстаў эстрады пазычыў ансамбль «Лявоны». Першапачаткова ігралі кавер-версіі «The Beatles», «The Rolling Stones», «The Animals[en]», «Creedence Clearwater Revival», «Deep Purple» на выступленнях. Потым Кандрусевіч стаў складаць рускамоўныя тэксты на мелодыі тых жа «The Beatles». На творчасць уплывала польская музыка, перш за ўсё Чэслаў Неман. Прысутнічала ў творчасці і беларуская мова, назва гурта і кампазіцыя, якая служыла візітоўкай калектыва, была на беларускай мове: «Як паедзем, пане-браце, / У лес па маліну. / Як выражам, пане-браце, / У лесе дубіну». Гурт атрымліваў грошы за выступы на танцавальных вечарынах ДК першага цаглянага завода, што з’явілая фармальнай падставай для выключэння з кансерваторыі Уладзіміра Кандрусевіча. Гурт прыняў удзел у Другім фестывалі біт-ансамбляў Мінска ў 1971 годзе, у якасці барабаншчыка для выступлення запрасілі Ігара Карастылёва. На пачатку выканалі песню «Good Golly, Miss Molly» з рэпертуару «Creedence Clearwater Revival[en]», падчас выканання якой зала проста зароўла, усе паўскоквалі са сваіх месцаў. Потым гурт пачаў выконваць песні свайго аўтарства, але супрацоўнік аддзела культуры ЦК КПБ зачыніў заслону сцэны.[3]

Склад

Зноскі

  1. http://unicat.nlb.by/scient/pls/dict.prn_ref?tu=e&tq=v0&name_view=va_all&a001=BY-NLB-ar674033&strq=l_siz=10
  2. Подберезский, Дмитрий.. Владимир Кондрусевич – вся правда(руск.) . Experty.by (4 кастрычніка 2010). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  3. Трефилов, Сергей.. Минский бит прикрыл чиновник из ЦК партии, опустив занавес посреди концерта(руск.) . КП у Беларусі (13 красавіка 2018). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  4. Клімаў, Алег.. Чаму мэтр не грае рок? (бел.) . Культура (№ 46 (1224) 14.11.2015 — 20.11.2015). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  5. Писарев, Владимир.. Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Минск-Новости (3 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021. Праверана 21 чэрвеня 2022.
  6. Лазарев, Владимир.. Владимир Кондрусевич - 37 лет спустя(руск.) . Jazz-квадрат (29 снежня 2012). Праверана 21 чэрвеня 2022.
  7. Белохвостик, Надежда.. Композитор Владимир Кондрусевич: «Я сочинял свои стихи на мелодии Битлз»(руск.) . КП у Беларусі (18 красавіка 2013). Праверана 21 чэрвеня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Зніклі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра музычныя калектывы без ілюстрацый