wd wp Пошук:

Кансерватызм

Сцяг кансерватызму

Кансерватызм (фр.: conservatisme, ад лац.: conservo — захоўваю) — ідэалагічная прывержанасць да традыцыйных каштоўнасцей і парадкаў, сацыяльных ці рэлігійных дактрын. У палітыцы — кірунак, які адстойвае каштоўнасць дзяржаўнага і грамадскага парадку, непрыйманне радыкальных рэформ і экстрэмізму. Галоўнай каштоўнасцю ў кансерватызме прымаецца захаванне традыцый грамадства, яго інстытутаў, хаця пры гэтым не адвяргаецца развіццё грамадства, калі яно будзе паступовым, эвалюцыйным. Дапушчае няроўнасць як уласцівасць грамадства.

У знешняй палітыцы кансерватызм праяўляецца праз стаўку на ўмацаванне бяспекі, прымяненне ваеннай сілы, падтрымку традыцыйных саюзнікаў, у знешнеэканамічных адносінахпратэкцыянізм. Для кансерватызму характэрныя прыхільнасць да існуючых і ўсталяваных сацыяльных сістэм і нормаў, «скептычнае» ўспрыманне ідэй роўнасці людзей, непрыманне рэвалюцый і радыкальных рэформ, адстойванне эвалюцыйнага арганічнага, максімальна павольнага развіцця. Ідэалагічна кансерватызм супрацьстаіць як лібералізму, гэтак і сацыялізму. Кансерватызм варта адрозніваць ад рэтраградства як ад імкнення назад і варожасці да новаўвядзенняў, і ад традыцыяналізму. Сучасны кансерватызм часам аказваецца нават больш гнуткім і рухомым, чым іншыя палітычныя плыні.

Упершыню тэрмін «кансерватызм» ужыў у 1891 годзе французскі палітык і пісьменнік Франсуа Рэнэ дэ Шатабрыян, падчас Французскай рэвалюцыі. У заходняй палітыцы кансерватызмам часцяком называюць школу мыслення, распачатую Эдмундам Бёркам, Луі дэ Банальдам і падобнымі мыслярамі. Акрамя Бёрка, вялікі ўнёсак у афармленне кансерватызму зрабілі французскі езуіт Жазеф дэ Местр і аўстрыйскі канцлер Клемент Метэрніх.

Меркаванні кансерватыўных партый у свеце вельмі розныя. Асноўнымі кансерватыўнымі палітычнымі сіламі ў сваіх краінах лічацца Ліберальна-дэмакратычная партыя Японіі, Рэспубліканская партыя ЗША, Кансерватыўная партыя Вялікабрытаніі, Ліберальная партыя Аўстраліі. Светапогляд і палітыка ўсіх гэтых партый моцна адрозніваюцца адзін ад аднаго.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Паліталогія
Кансерватызм
Палітычныя тэорыі
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы