Мілітарызм (фр.: militarisme, ад лац.: militaris — ваенны) — дзяржаўная ідэалогія, скіраваная на апраўданне палітыкі няспыннага нарошчвання ваеннай моцы дзяржавы і адначасова дапушчальнасці выкарыстання ваеннай сілы пры вырашэнні міжнародных і ўнутраных канфліктаў. Мілітарызму ўласціва гонка ўзбраенняў, узрост ваенных расходаў дзяржаўнага бюджэту, нарошчванне ваеннай прысутнасці з палітычнымі мэтамі за мяжой, ваеннае ўмяшальніцтва ў справы іншых суверэнных дзяржаў (як з боку дзяржаў-агрэсараў, так і з боку ваенна-палітычных блокаў), узмацненне ўплыву ваенна-прамысловага комплексу ў эканоміцы краіны і яе знешняй і ўнутранай палітыцы, і, часцяком, як наступства — узрост з’яў унутранага эканамічнага крызісу, што выражаецца ва ўзбагачэнні прывілеяванай ваенна-палітычнай эліты краіны, таксама ў збядненні бюджэтных рэсурсаў, падзенні ўнутраных эканамічных паказчыкаў. Аднак пад уплывам гонкі ўзбраенняў заўважаецца навукова-тэхнічнае развіццё, ухваляецца спорт, масавая ваенная падрыхтоўка.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. Змест мусіць быць правяральным або яго могуць выдаліць. Вы можаце адрэдагаваць артыкул, дадаць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы. |
Артыкул занадта кароткі. Калі ласка, дапоўніце яго хоць бы некалькімі сказамі і прыбярыце гэта паведамленне. Калі артыкул застанецца недапісаным, ён можа быць выстаўлены да выдалення. Для ўказання на працяг працы над артыкулам выкарыстоўвайце шаблон \{\{subst:L\}\}. |