wd wp Пошук:

Таталітарызм

Таталітары́зм (усеўладдзе; лац.: totus — увесь) — дзяржаўны лад, пры якім пануючыя вярхі цалкам падпарадкуюць жыццё грамадства сваёй уладзе. Асноўныя рысы: манапалізаванне ўлады адной палітычнай партыяй і безумоўная ўлада яе правадыра, усеахопнае кіраванне дзяржавы ўсімі галінамі грамадскага жыцця, апора ўрада на ніжэйшыя(англ.) бел. і безмаёмныя слаі насельніцтва, шырокае выкарыстанне гвалту і запалохвання ў якасці сродкаў захавання і ўмацавання ўсеўладнага ўрада, ваенізаванне гаспадаркі і грамадскага жыцця, адхіленне большасці насельніцтва ад удзелу ва ўтварэнні і дзейнасці дзяржаўных і грамадзянскіх устаноў, забарона дзейнасці скіраваных на народаўладдзе ўстаноў і здушэнне супраціву, панаванне агульнай для ўсіх утапічнай ідэалогіі з абгрунтаваннем патрэбы ва ўсеўладным урадзе нібыта ў якасці сродку перабудовы грамадства дзеля ўсеагульнага дабра і лепшай будучыні.

Вытокі панятку ў вучэнні пра цэласнасць у нямецкай філасофіі(англ.) бел. XIX стагоддзя. Крытыкі фашысцкага ўраду Італіі Джавані Амендола(англ.) бел. і П’ера Габеці(англ.) бел. надалі тэрміну ў 1920-я гады грамадзянскую накіраванасць. Тэарэтыкі фашызму Джавані Джэнтыле(англ.) бел. і Альфрэда Рока(англ.) бел. (Італія), Эрнст Юнгер і Карл Шміт(англ.) бел. (Германія) выкарыстоўвалі паняцце для абгрунтавання патрэбы ў фашысцкім усеўладным урадзе, усеўладнай дыктатуры, усеўладнай дзяржаве, усеахопнай волі да ўлады(англ.) бел. і ўсеахопным мабілізаванні. У 1930—1940-я гады прадстаўнікі франкфурцкай школы(англ.) бел. распрацоўвалі аглядна-крытычнае тлумачэнне панятку ў якасці грамадскай прылады захавання ўлады ў руках правадыра, усеахопнага панавання ваеннага ўрада і здушэння супраціву, шырокага запалохвання і поўнага бяспраўя асобы (Тэадор Адорна, Герберт Маркузэ і Эрых Фром). У 1950—1980-я гады аналітычны паняцце выкарыстоўваўся для асуджэння камуністычнага дзяржаўнага ладу (Ганна Арэнт(англ.) бел., Збігнеў Бжазінскі і Мілаван Джылас(англ.) бел.)[1].

Зноскі

  1. Яўген Бабосаў. Таталітарызм // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 450. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Паліталогія
Формы дзяржавы
Ідэалагічныя клішэ
Палітычныя рэжымы