wd wp Пошук:

Сяргей Мікалаевіч Запрудскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Запрудскі.

Сяргей Мікалаевіч Запрудскі (нар. 9 жніўня 1957, в. Калініна Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010). Кандыдат філалагічных навук (1989), дацэнт (1997).

Біяграфія

Скончыў філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура». Вучыўся у аспірантуры Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Славянскія мовы (заходнія і паўднёвыя)». Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984).

У 1986—1990 гг. працаваў у Акадэміі малодшым навуковым супрацоўнікам. Абараніў кандыдацкую дысертацыю «Сербскахарвацка-беларускія лексічныя адпаведнасці» (1989), навуковы кіраўнік прафесар Г. А. Цыхун. Працуе у БДУ, кафедра беларускага мовазнаўства. Старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў (2005—2010).

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай літаратурнай мовы, гісторыя беларускага мовазнаўства, моўныя кантакты, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы, славянскія мовы, моўная ідэалогія, дыскурс аб мове, замежная беларусістыка.

Асноўныя публікацыі

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лексікографы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Беларускай спеўна-драматычнай майстроўні
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1957 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі