wd wp Пошук:

Палын мяцёлчаты

Палы́н мяцёлчаты[3], палы́н лячэбны[4] (Artemisia abrotanum) — шматгадовая кветкавая расліна, паўкуст, від роду палын (Artemisia) сямейства астравыя (Asteraceae).

Назвы

Палын мяцёлчаты, божа дрэўка, дождзераўё[5], цім’як[6], кудравіц, цыпрус[6][7][8].

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя з манускрыпта VI стагоддзя De materia medica, копіі сачынення антычнага лекара і натураліста Дыяскарыда

Вышыня расліны ад 50 да 120 см. Неразгалінаваныя парасткі стромкія, драўнеюць амаль цалкам да самых верхавінак, тоўстыя (да 1,5 см у папярочніку).

Лісце шараватага колеру, спачатку апушанае, з часам становіцца амаль голым. Ліставыя пласцінкі двойчы ці тройчы перыстарассечаныя на вузкія доўгія амаль ніткападобныя долі (з-за чаго выглядаюць ажурнымі). Ніжняе і сярэдняе сцябловае лісце з хвосцікамі.

Кветкі сабраны ў шарападобныя дробныя (2—3 мм шырынёй) кошыкі, якія ўтвараюць друзлыя мяцёлкавыя паніклыя суквецці. Краявыя жаночыя кветкі вузкатрубкавыя, абодваполыя сярэднія — трубчастыя. У еўрапейскай частцы Расіі цвіце ў ліпені — жніўні.

Плод — сямянка, спее ў еўрапейскай частцы Расіі ў жніўні — кастрычніку.

Арэал

Паходзіць з Малой Азіі, Усходняга Міжземнамор’я. У Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы (вядома паўсюль у сярэдняй паласе, але ў паўночных раёнах рэдка), на Паўночным Каўказе, адзначана на поўдні Заходняй Сібіры і на Алтаі. Аддае перавагу росту ля вады, на пойменных лугах, можа ўтвараць зараснікі, сустракаецца ў лясах, на ўзлесках бярозавых пералескаў, ля жылля чалавека, уздоўж дарог[9][10].

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

Расліна валодае своеасаблівым прыемным пахам, здаўна выкарыстоўвалася як асвяжальнік паветра.

Дэкаратыўная расліна, выкарыстоўваецца ў садовай культуры.[10]

Выкарыстанне ў кулінарыі

Маладыя парасткі прыдатныя для ўжывання ў свежым выглядзе, але толькі ў нязначных колькасцях. Падчас высушвання лісця горыч страчваецца і набываецца характэрны пякучы смак вострай прыправы.

Высушаную траву, сцёртую ў парашок, дадаюць да смажанага мяса за некалькі хвілін да заканчэння гатавання. Можа дадавацца ў хлябы для надання ім спецыфічнага водару, можа выкарыстоўвацца для араматызацыі воцатаў, як дадатак да соусаў і служыць прыправай для страў з дзічыны.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Artemisia paniculata Lam.
  4. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 96.
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. 1 2 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  8. {{нп3|Міхаіл Васільевіч Рытаў|Рытов М. В.|ru|Рытов, Михаил Васильевич}} Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  9. Красноборов, 1997
  10. 1 2 Губанов, 2004, с. 334

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Спецыі
Катэгорыя·Флора Афрыкі