wd wp Пошук:

Палын горкі

Палын горкі (Artemísia absínthium) — шматгадовая травяністая расліна сямейства астравых.

Апісанне

Палын горкі. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шаравата-серабрыстая расліна. Сцябло каля асновы дзеравянее. Верхняе лісце — сядзячае, ад слабарассечанага да суцэльнага, кветкавыя кошыкі жоўтыя, шарападобныя, на паніклых кветаносах. Усе кветкі пладаносныя.

Пашырэнне

Расце на пустках, каля жылля, на ўзлесках, іншы раз утварае суцэльныя зараснікі.

Выкарыстанне

Лекавая расліна (жаўцягонны, процізапаленчы і спазмалітычны сродак).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Астравыя