wd wp Пошук:

Эстрагон

Эстраго́н[3], палын эстрагонавы, тархун (Artemisia dracunculus) — травяністая расліна сямейства астравых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы.

Апісанне

Шматгадовая карэнішчавая расліна з вострым і прыемным пахам з-за вялікай колькасці эфірнага алею. Сцёблы прамыя, вышынёй да 120 см. Лісце суцэльнае, лінейнае. Кветкавыя кошыкі светла-жоўтага колеру сабраныя ў мяцёлкавыя суквецці. Плод — сямянка. Маладыя парасткі і лісце мае ў сабе да 70 мг% аскарбінавай кіслаты, 6—8 мг% караціну, 170 мг% руціну, а таксама мінеральныя солі і фітанцыды.

Выкарыстанне

У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі, а расліны, якія зацвілі — для засольвання. У народнай медыцыне ўжываюць як мачагонны і проціглісны сродак, пры лячэнні вадзянкі і цынгі.

Агратэхніка

Эстрагон — вельмі холадаўстойлівая расліна. Добра захоўваецца пад невялікім снежным покрывам пры −30 °C. Адрастае, як толькі сыдзе снег і адтае верхні слой глебы. Маладыя парасткі дасягаюць агародніннай спеласці ў сярэдзіне вясны. На адным месцы можа расці 8—15 гадоў, але як агароднінную расліну яго трэба вырошчваць на адным месцы не больш як 4 гады. Расце на розных глебах, умерана ўгноеных. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча, каранёвымі атожылкамі або чаранкамі з 3—4-гадовых раслін. Пры размнажэнні дзяленнем карэнішча стары куст рана вясной выкопваюць і дзеляць так, каб кожная частка мела 1—2 пупышкі з карэнішчам. Чаранкі высаджваюць у канцы лета з адлегласцю паміж радамі 50—60 см і паміж раслінамі 25—30 см (з разліку 5—6 раслін на 1 м²).

Штогод, пачынаючы з другога года, пераважна вясной, расліны падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі. У першы год эстрагон зразаюць бліжэй да восені, каб маладыя расліны лепш раслі, у наступныя гады — ад 4 да 6 разоў за перыяд вегетацыі, пакідаючы ніжнюю частку расліны вышынёй 10 см. Парасткі зразаюць вясной, калі яны дасягнуць вышыні 20—25 см. Прадукцыя лепшай якасці атрымліваецца з верхніх галінак. Хваробы і шкоднікі вялікай страты не наносяць. Часам у канцы лета парасткам і лісцю эстрагону шкодзіць іржа.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 19. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Астравыя (падсямейства)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта