wd wp Пошук:

Палуніцы

Палуні́цы, Суніцы зялёныя[3][4] (Fragaria viridis) — невысокая кветкавая расліна сямейства ружавых від роду суніцы (Fragaria)[5].

Батанічнае апісанне

Суніцы зялёныя (B). Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з тоўстым бурым карэнішчам, якая дасягае ў вышыню 5—20 см[5]. Сцябло тонкае, прамое, апушанае[5]. Лісце доўгачаранковае, трайчастае, па краі тупазубчастае, знізу пакрытае густымі валасінкамі; сярэдні лісцік — на кароткім чаранку, бакавыя — сядзячыя. «Вусы» кароткія ці зусім не ўтвараюцца[5]. Кветкі жаўтавата-белага колеру дыяметрам да 20 мм, двухполыя, на доўгіх кветаножках, у шчыткападобных суквеццях; чашалісцікі ланцэтападобныя; пялёсткі акруглыя, ногцікападобныя, налягаюць адзін на аднаго; тычынкі шматлікія. Плады шарападобныя ці адваротнаяйцападобныя, жаўтавата-белыя, толькі на верхавіне чырванаватыя[5] шматарэшкі ў мясістым кветаложы, салодкія і духмяныя.

Распаўсюджанне

Пашыраны пераважна ў Еўропе. Растуць на поўдні Расіі, на тэрыторыі Украіны, таксама на Каўказе, у Сібіры і Сярэдняй Азіі. На тэрыторыі Беларусі трапляюцца зрэдку амаль паўсюдна, растуць у поймах рэк, сярод хмызняку на карэнных берагах рэк, радзей на адкрытых травяністых схілах[6].

Утрыманне мінеральных рэчываў

Ягада суніц зялёных

У пладах зялёных суніц утрымліваюцца наступныя рэчывы:

* Цукры ад 4,5 да 15 % * Пекцінавыя рэчывы ад 1 да 1,7 % * Дубільныя рэчывы ад 0,16 да 0,25 % у лісці і да 9,4 % у карэнішчы. * Аскарбінавая кіслата да 90 мг у пладах і да 280 мг у лісці. А таксама фоліевая, яблычная, лімонная, саліцылавая, хінная і іншыя кіслоты, каратын, эфірны алей, фітанцыды, клятчатку, солі жалеза, медзі, марганцу, цынку, хрому.

Лячэбныя ўласцівасці

Расліна аказвае мачагоннае, кроваспыняльнае, вязальнае і супрацьзапаленчае дзеянні. Ягады валодаюць супрацьзапаленчым, патагонным, антысептычным і лёгкім слабільным дзеяннем.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 55. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Дикорастущие плоды и ягоды / Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И. — 2-е изд., перераб. и доп. — Мн.: Ураджай, 1981. — 159 с., 16 л. ил.
  5. 1 2 3 4 5 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Земляника лесная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 51—54. — 200 с. — 130 000 экз.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Ружавыя
Катэгорыя·Ягады
Катэгорыя·Харчовыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак