wd wp Пошук:

Палевае жыллё

Палевыя дома на адным з астравоў архіпелага Лінга, Інданезія.
Палевае жыллё ў правінцыі Атапы, паўднёвы Лаос.
Рэканструкцыя неалітычнага палевага жылля ва Унтэрульдынгене(англ.) бел.. (Гл. таксама артыкул Дагістарычная Швейцарыя)

Па́левае жыллё — дамы, пабудаваныя на палях над паверхняй зямлі ці над вадой.

Гісторыя і сучаснасць

У эпоху неаліту і ранняга бронзавага веку палевае жыллё было шырока распаўсюджанае ў Альпах і на Паданскай раўніне (культура тэрамар(руск.) бел.). Рэшткі палевага жылля былі выяўленыя археолагамі таксама на Люблянскіх балотах(руск.) бел. у Славеніі, на азёрах Мондзе(руск.) бел. і Атэрзе(руск.) бел. ў Верхняй Аўстрыі. Раней археолагі меркавалі, што палевае жыллё эпохі неаліту і меднага веку ўяўляла сабой штучныя астравы, падобна шатландскім кранагам, аднак як паказваюць сучасныя даследаванні, большасць гэтых пабудоў размяшчаліся на берагах азёр, якія апынуліся пад вадой нашмат пазней. Рэканструяваныя палевыя дамы прадстаўлены ў музеях пад адкрытым небам ва Унтэрульдынгене(англ.) бел. і ў Цюрыхе. У неалітычнай Скандынавіі існаваў адзіны прыклад палевага пасёлка, які служыў культавым цэнтрам — Альвастра(руск.) бел. ў Швецыі.

У нашы дні палевае жыллё шырока распаўсюджанае ў некаторых месцах на поўначы Бразіліі, у Паўднёва-Усходняй Азіі, на Папуа-Новай Гвінеі і ў Заходняй Афрыцы. У Альпах падобныя будынкі, вядомыя пад назвай рэкард(англ.) бел., да цяперашняга часу выкарыстоўваюцца ў якасці свіранаў. Падобныя свірны таксама выкарыстоўваюцца ў Заходняй Афрыцы, у прыватнасці, у шэрагу рэгіёнаў Малі і Гвінеі, населеных носьбітамі моў мандзінка(руск.) бел..

Палевыя дамы таксама распаўсюджаны і ў Заходнім паўшар’і, дзе паўсталі незалежна ад уплыву Старога свету і былі распаўсюджаны ў шэрагу дакалумбавых культур(руск.) бел.. У асаблівасці падобныя дамы распаўсюджаныя ў далінах трапічных рэк Паўднёвай Амерыкі (палафіта), у прыватнасці, Амазонкі і Арынока з прытокамі. Палевыя дамы былі настолькі шырока распаўсюджаны ўздоўж берагоў возера Маракайба, што Амерыга Веспучы даў мясцовасці назву Венесуэла (літар. «Маленькая Венецыя»). Па меры таго, як ураганы сталі ствараць небяспеку затаплення для ўзбярэжжа Мексіканскага заліва, усё больш звычайных дамоў сталі перабудоўваць у выглядзе палевых дамоў[1].

Як правіла, палевыя дамы будаваліся для абароны ад паводак, але часам таксама і ў якасці складоў, цяжкадаступных для дробных шкоднікаў[2]. Прыкладамі падобных будынкаў у Расіі з’яўляюцца лабазы(руск.) бел.. У Іспаніі распаўсюджаныя своеасаблівыя свірны арэа(руск.) бел. — пабудовы на палях, абароненыя ад грызуноў каменнымі гарызантальнымі плітамі паміж кожнай палей і падлогай. Прычым раней у Астурыі, па сцвярджэнні Мікалая Вавілава, які наведаў яе ў 1927 годзе, такога тыпу пабудовы (ён называў іх «палафітычнымі») былі пераважнымі і выкарыстоўваліся не толькі як свірны, але і як жылыя памяшканні[3]:142.

Зноскі

  1. Fortified Home Design Pioneered on the Texas Gulf Coast > Texas Gulf Coast Real Estate > Texas Coast Real Estate News Архівавана 7 верасня 2008. (англ.)
  2. Cambodian Heritage Camp yearbook(недаступная спасылка)
  3. Вавилов Н.И. Пять континентов / Н. И. Вавилов. Под тропиками Азии / А. Н. Краснов. — м: Мысль, 1987. — 348 с.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Жыллё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай