wd wp Пошук:

Падалешнік еўрапейскі

Падале́шнік еўрапейскі[3] (Asarum europaeum) — від кветкавых раслін роду Падалешнік сямейства Кірказонавыя (Aristolochiaceae). Тыпавы від роду.

Назвы

Падалешнік еўрапейскі, канячыя капыткі, капытнік[4][5][6], расходнік[5][7], дзікі перац[8][9], чэразгрывіца[5].

Батанічнае апісанне

Падале́шнік еўрапейскі. Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Iматгадовая травяністая расліна з паўзучым галінастым карэнішчам. Вышыня 5—10 см. Сцябло ўкарочанае з лускавінкамі. Лісце буйное, скурыстае, шчыльнае, круглавата-ныркападобнае, на доўгіх чаранках, зімуе. Кветкі адзіночныя, брудна-цёмна-пурпуровыя, на паніклых кветаножках. Плод — каробачка. Насенне мае мясісты прыдатак.

Распаўсюджанне і экалогія

Еўраазіяцкі від. Расце ў цяністых лясах і хмызняках. Мезафіт, мезатроф і эўтроф[10]. Сустракаецца па ўсёй Беларусі (народныя назвы: канячыя капыткі, дзікі перац, церазгрывіца). Цвіце ў красавікумаі. Размнажаецца насеннем і дзяленнем карэнішча.

Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў Расіі, Украіны і ў Фінляндыі[10].

Выкарыстанне

Лекавая і дэкаратыўная расліна. Ядавіты.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  5. 1 2 3 Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927.
  7. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927.
  9. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  10. 1 2 Копытень европейский: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Ядавітыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Кірказонавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum