wd wp Пошук:

Павойнік прамы

Павойнік прамы, Жыгунец[3][4] (Clematis recta) — від кветкавых раслін роду Павойнік (Clematis) сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).

Распаўсюджванне і экалогія

У прыродзе арэал віду ахоплівае мацерыковую частку Еўропы — Паўднёвую, Цэнтральную Еўропу, поўдзень лясной, лесастэпавай і стэпавай зон Усходняй Еўропы, Перадкаўказзе і Усходняе Закаўказзе.

Натуралізаваўся паўсюдна[5].

У Беларусі трапляецца толькі ва ўсходняй частцы. Адзначаны ўздоўж Дняпра ад Оршы да Лоева, на Мазырскай і Юравіцкай градах[6].

Месцы росту: парослыя хмызняком схілы рачных далін і яроў, узлескі светлых лясоў, драбналессе, сухія лугі ў далінах рэк.

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна з прамым травяністым сцяблом вышынёй да 1,5 м, якое пакрыта тонкімі баразёнкамі, у верхняй частцы коратка апушанае, больш густа ў вузлах.

Лісце супраціўнае, блакітна- ці шыза-зялёнае, пёрыстае, з баразёнчатымі голымі або слаба апушанымі хвосцікамі; лісточкі у ліку 2—4 пар, больш менш адагнутыя, каротка-чарашковыя, яйкападобныя, буйныя, даўжынёй да 9 см, на вяршыні завостраныя, ля аснавання клінавата звужаныя або злёгку сэрцападобныя, па краі звычайна суцэльныя, знізу з выразнымі выступаючымі жылкамі, зверху голыя, больш цёмныя.

Кветкі шматлікія, дыяметрам да 2 см, белыя або жоўтыя, у складана шчыткападобных суквеццях. Чашалісцікі ў ліку 4, малочна-белыя, дробныя, даўжынёй 8—15 мм, вузка-яйкападобныя або даўгавата зваротна-клінаватыя, знізу з вузкай каротка-пухнатай аблямоўкай, зверху голыя. Пылавікі голыя.

Плод — шматарэшак. Плодзікі амаль голыя, сціснутыя, з кароткімі і пёрыста-апушанымі слупкамі.

Асаблівасці біялогіі

Расце асобнымі экземплярамі і невялікімі групамі, часам утварае папуляцыі з вялікай колькасцю раслін. Цвіце ў чэрвені—ліпені, пладаносіць у жніўні-верасні; размнажаецца вегетатыўна і насеннем.

Таксанамія

Від Павойнік прамы ўваходзіць у род Павойнік (Clematis) трыбы Anemoneae падсямейства Ranunculoideae сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae) парадку Казяльцовакветныя (Ranunculales).

  яшчэ 4 падсямействы
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 6 родаў  
         
  семейство Казяльцовыя     трыба Anemoneae     від
Павойнік прамы
               
  парадак Казяльцовакветныя     падсямейства Ranunculoideae     род
Павойнік
   
             
  яшчэ 9 сямействаў
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 8 трыб
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 230—250 відаў
     

Сінаніміка

Паводле The Plant List на 2013 год[7], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Выкарыстанне

Лекавая, дэкаратыўная і меданосная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 39. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  6. Дорофеев А. М., Сюборова С. Ф. Они не должы исчезнуть: Книга для учащихся — Мн.: Народная асвета, 1987. — С. 139—140. — 200 с.: ил. — 89 000 экз. (руск.)
  7. Clematis recta L. is an accepted name (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2013). Праверана 29 студзеня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Ліяны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Павойнік
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Каўказа
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Меданосныя расліны