wd wp Пошук:

Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая

Згуртаванне прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая (польск. Zgromadzenie Przyjaciół Konstytucji Rządowe) — палітычны клуб з прыкметамі палітычнай партыі прыхільнікаў Канстытуцыі 3 мая 1791 г., члены якога абавязваліся дбаць аб захаванні канстытуцыі і выкананні яе норм.

Па факту ўзнік 2 мая 1791 г. у абмежаваным коле тых, хто рыхтаваў Канстытуцыю. Пасля 3 мая згуртаванне стала публічным і пачало актыўна расці.

Усяго ў клубе было 215 членаў, з іх 14 сенатараў, 125 паслоў, 74 чалавека іншай шляхты. Усяго адбылося 21 паседжанне (сесіі), з мая па снежань 1791 г.

Шмат якія пытанні, прынятыя на Сойме, першапачаткова абмяркоўваліся і ўзгадняліся на гэтых паседжаннях. Такім чынам «Згуртаванне» мела вялікі ўплыў на рэфарматарскія працэсы на працягу ўсяго 1791 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Члены Згуртавання прыяцеляў Уставы аб кіраванні 3 мая
Катэгорыя·Чатырохгадовы сойм