wd wp Пошук:

Павел Якаўлевіч Галавачоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галавачоў. Павел Якаўлевіч Галавачоў (15 снежня 1917, Кашалёў Буда-Кашалёўскай воласці Магілёўская губерня цяпер Буда-Кашалёўскі раён, Беларусь — 2 ліпеня 1972, Мінск, Беларусь) — савецкі лётчык-ас, генерал-маёр авіяцыі (1957), двойчы Герой Савецкага Саюза (1943, 1945), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. Усяго за час вайны здзейсніў баявых вылетаў 457, 125 у паветраных баях збіў асабіста 31 і ў групе 1 самалёт праціўніка[1]. Сваю апошнюю перамогу атрымаў 25 красавіку 1945 года ў небе Берліна (збіў 2 FW-190(руск.) бел.).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кашалёва Буда-Кашалёўскай воласці Магілёўскай губерні, цяпер Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, у сям’і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1943 года.

Скончыўшы ў 1935 годзе ў горадзе Гомелі школу ФЗУ, працаваў токарам і фрэзероўшчыкам на лесакамбінаце. Быў форвардам завадской футбольнай каманды. Адначасова займаўся ў Гомельскім аэраклубе. У 1938 па камсамольскай пуцёўцы накіраваны ў 8-ю Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў імя П. Д. Асіпенка, якую скончыў у канцы 1940 года.

Накіраваны служыць у 168-ты знішчальны авіяцыйны полк(руск.) бел., дыслакаваны ў Крыме.

Вялікая Ачынная вайна

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны сустрэў пад Ясамі. Лётаў на штурмоўку войскаў суперніка на И-16(руск.) бел.. На другі дзень вайны збіў свой першы самалёт — Me-109, але і сам быў паранены.

У кастрычніку 1941 года быў пераведзены ў склад 69-га Адэскага авіяцыйнага палка(руск.) бел. пад камандаваннем Героя Савецкага Саюза Л. Л. Шастакова(руск.) бел..

Ваяваў у небе Сталінграда. На ЛаГГ-3(руск.) бел. збіў некалькі самалётаў праціўніка. Пасля Сталінградскай бітвы прызначаны камандзірам звяна.

Вызначыўся ў баях пад Растовам-на-Доне і ў Данбасе(руск.) бел.. У сакавіку 1943 года над Батайскам у складзе групы знішчальнікаў Як-1(руск.) бел. уступіў у бой са 100 бамбавікоў і 60 знішчальнікаў праціўніка. Умела манеўруючы, абараняючы адзін аднаго ад нечаканых удараў, нашы лётчыкі знішчылі 42 варожых самалёта, страціўшы 3 сваіх. У гэтым баі Головачёв давёў свой асабісты рахунак да 18 перамог.

Ваяваў у небе Крыма і пад Мелітопалем.

Званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1270) камандзіру звяна 9-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (6-я гвардзейская знішчальная авіяцыйная дывізія, 8-я паветраная армія, 4-й Украінскі фронт) гвардыі старэйшаму лейтэнанту Паўлу Якаўлевічу Галавачову прысвоена 1 лістапада 1943 годм за 225 баявых вылетаў, 92 паветраных баёў і 17 асабіста збітых самалётаў праціўніка.

Вызваляў Беларусь, Літву.

Падчас першых баёў ва Усходняй Прусіі 30 снежня 1944 года, знаходзячыся ў вольным пошуку на знішчальніку Ла-7(руск.) бел. у пары з Мікалаем Іванавічам Чэрнікам, у раёне горада Тройбург на вышыні 9000 м выявіў паветраны разведчык суперніка, які накіроўваўся ў бок нашых войскаў, і ўступіў з ім у бой. 4 разы ён атакаваў суперніка, але Ju-188(руск.) бел., манеўруючы, увесь час сыходзіў з-пад агню. Головачёву атрымалася пацэліць стралка і падпаліць самалёт, але нямецкі лётчык змог збіць полымя. Калі скончыўся боезапас, Головачёв рушыў сектар газу да ўпора і, зблізіўся, секануў шрубай па хвасце «юнкерса». Той паваліўся ўніз. Ачуўшыся пасля ўдару, вывеў свой знішчальнік са стромкага піке і з вялікай напругай дацягнуў да свайго аэрадрома. Гэта была яго 20-я перамога. За мужнасць, праяўленую ў гэтым баі, узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

Да канца штурму Кёнігсберга на гэтым жа самалёце збіў яшчэ 10 варожых, пасля чаго здаў яго ў музей.

Другі медалі «Залатая Зорка» намеснік камандзіра эскадрыллі таго ж палка (303-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-ці Беларускі фронт) гвардыі капітан Галавачоў П. Я. удастоены 29 чэрвеня 1945 года за 385 баявых вылетаў і 26 асабіста збітых самалётаў праціўніка.

Пасляваенны перыяд

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС. У 1951 годзе скончыў Чырванасцяжную Ваенна-паветраную акадэмію[1], у 1959 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. Генерал-маёр авіяцыі (1957) Галавачоў служыў на адказных пасадах у Савецкай Арміі.

Пасля непрацяглай хваробы памёр 2 ліпеня 1972 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках[2].

Узнагароды

Узнагароджаны 2-ма ордэнамі Леніна, 6-ю ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, 2-ма ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі.

Памяць

Бронзавы бюст усталяваны на радзіме — у вёсцы Кашалёва[1]. У горадзе Гомелі ўстаноўлены помнік Герою, мемарыяльная дошка на ААТ «Гомельдрэў», яго імем названы вуліца, школа, вучылішча, створаны музей. У горадзе Гарадок Львоўскай вобласці на вуліцы яго імя ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Головачёв Павел Яковлевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 154. — 737 с.
  2. Памятник П. Я. Головачёву (руск.) .

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Лётчыкі СССР
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Памерлі 2 ліпеня
Генерал-маёры СССР
Памерлі ў 1972 годзе
Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Нарадзіліся 15 снежня
Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Лётчыкі, якія здзейснілі таран
Кавалеры ордэна Леніна
Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Двойчы Героі Савецкага Саюза
Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Асобы
Нарадзіліся ў 1917 годзе
Героі Савецкага Саюза
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Вікіпедыя:Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Памерлі ў Мінску