wd wp Пошук:

Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ваенна-паветраная акадэмія.

Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына (руск.: Военно-воздушная академия имени Ю. А. Гагарина) — расійская вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, прызначаная для падрыхтоўкі камандных кадраў Ваенна-Паветраных Сіл, размяшчалася ў пасёлку Моніна Маскоўскай вобласці.

Ваенна-паветраная акадэмія з’яўлялася адной з вядучых ваенных устаноў прафесійнай адукацыі ў вобласці падрыхтоўкі ваенных кадраў вышэйшага звяна для Ваенна-паветраных сіл і рыхтавала авіяцыйныя кадры для прызначэння на пасады камандзіраў і начальнікаў штабоў авіяцыйных частак і злучэнняў, часцей авіяцыйнага тылу, сувязі і радыётэхнічнага забеспячэння, старэйшых штурманаў авіяцыйных частак і злучэнняў, афіцэраў штабоў авіяцыйных аб’яднанняў.

Сярод выпускнікоў Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына каля 700 Герояў Савецкага Саюза (у тым ліку тройчы Герой Савецкага Саюза Кажадуб І. М. і 39 двойчы Герояў Савецкага Саюза), больш за 10 лётчыкаў-касманаўтаў Расіі і замежныя касманаўты — Фам Туан, Зігмунд Ен, Уладзімір Рэмек. У ёй навучалася таксама звыш 2000 замежных ваенных спецыялістаў з 21 краіны.[1]

У гутарковай мове акадэмію звычайна называюць Гагарынскай акадэміяй, Акадэміяй Гагарына ці Монінскай акадэміяй.

Скасавана загадам Мінабароны РФ ад 12 ліпеня 2011 г. N 1136. Навучанне слухачоў перададзена ў Ваенны авіяцыйны інжынерны ўніверсітэт у Варонежы[2].

Гісторыя

Ваенна-паветраная акадэмія ажыццяўляла падрыхтоўку камандных кадраў для Ваенна-паветраных сіл; з’яўлялася навуковым цэнтрам па распрацоўцы праблем аператыўнага мастацтва і тактыкі ваенна-паветраных сіл, тактыкі родаў авіяцыі.

Акадэмія створана ў сакавіку 1940 года на базе курсаў удасканалення начсастава Ваенна-паветранай акадэміі імя М. Я. Жукоўскага. Атрымана найменне Ваенная акадэмія каманднага і штурманскага складу ВПС Чырвонай Арміі.

29 сакавіка 1940 года са складу акадэміі вылучыліся аператыўны, камандны і штурманскі факультэты, утварыўшы Ваенную акадэмію камандна-штурманскага складу з месцазнаходжаннем у пасёлку Моніна Маскоўскай вобласці.

З 1946 года называецца Ваенна-паветранай акадэміяй. У 1968 годзе ёй прысвоена імя Ю. А. Гагарына.

Тытульная пліта на ўваходзе ў Акадэмію

У складзе акадэміі станам на 1990 год існавалі 2 асноўныя факультэты па трох камандна-штабных, адной штабной і адной штурманскай спецыяльнасцях; факультэт завочнага навучання; факультэт перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі афіцэрскага складу, ад’юнктура, 26 кафедраў, навучальныя лабараторыі і кабінеты.

Пры акадэміі маецца музей, дзе экспануецца авіяцыйная тэхніка — ад біпланаў Першай сусветнай вайны да сучасных звышгукавых лятальных апаратаў, розныя авіяцыйныя рухавікі, узоры авіяцыйнага ўзбраення і абсталяванні.

У 2008 годзе Распараджэннем Урада РФ ад 7 сакавіка 2008 г. № 283-р аб’яднана з ВПІА імя прафесара М. Я. Жукоўскага. Назва новай аб’яднанай акадэміі — Ваенна-паветраная акадэмія ордэнаў Леніна і Кастрычніцкай рэвалюцыі Чырванасцяжная імя прафесара М. Я. Жукоўскага і Ю. А. Гагарына.[3]

Загадам Мінабароны РФ ад 12 ліпеня 2011 г. N 1136 «Аб мерах па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі кадраў у ваенных адукацыйных установах вышэйшай прафесійнай адукацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі» Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына была закрыта, а навучанне слухачоў было перададзена ў Ваенны авіяцыйны інжынерны ўніверсітэт у Варонежы[4].

Узнагароды

Гл. таксама

Зноскі

  1. http://www.9maya.ru/2009/05/12/voenno-vozdushnaya-akademiya-imeni-yua-gagarina.html Ваенна-паветраная акадэмія.
  2. Приказ_Минобороны РФ от 12.07.2011 № 1136
  3. Распараджэнне Ўрада РФ ад 07.03.2008 N 283-р.
  4. Загад Мінабароны РФ ад 12.07.2011 № 1136
  5. Авиация: Энциклопедия. — М.: Большая Российская Энциклопедия. Главный редактор Г. П. Свищёв. 1994.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (ВНР)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Авіяцыйныя навучальныя ўстановы
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·ВПС Расіі
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кутузава
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам «За заслугі перад народам і Айчынай», ГДР
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы СССР
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Народнай Рэспублікі Балгарыя
Катэгорыя·Ваенна-паветраная акадэмія імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя мангольскім ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 2011 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сцяг Працы
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Ваенна-паветраныя сілы СССР