wd wp Пошук:

Алецка

Алецка[1] (польск.: Olecko, ням.: Margrabowa, Oletzko, Treuburg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Алецкага павета Вармінска-Мазурскага ваяводства на ўсходзе Мазурскага паазер’я. Сядзіба вяскова-гарадcкой гміны Алецка. Насельніцтва 16,5 тыс. чал. (на 2018).

Гісторыя

Пачатак гораду паклаў паляўнічы замак. Статус горада паселішча атрымала 1 снежня 1560 г. Некаторыя нямецкія гісторыкі звязваюць падзеі заснавання горада і сустрэчу ў паляўнічым замку ўладара Прусіі Альбрэхта Гогенцолерна і караля Польшчы Жыгімонта ІІ Аўгуста ў 1560 г. На памяць аб сустрэчы манархі пастанавілі заснаваць два горада па абодвы бакі польска-прускай мяжы — Аўгустаў у Польшчы (названы так у гонар Жыгімонта Аўгуста) і Марграбова (ад «маркграф» — тытула Альбрэхта Гогенцолерна як маркграфа Брандэнбурга). Да 1675 г. горад належаў Рэчы Паспалітай як лен Кароны.

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты Алецкага павета
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Вармінска-Мазурскага ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Алецка (гміна)