wd wp Пошук:

Павел Уладзіміравіч Сцяцко

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцяцко.

Павел Уладзіміравіч Сцяцко (5 сакавіка 1930, в. Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці23 сакавіка 2020, Азёры, Гродзенскай вобласці) —  беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь[1]. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах.

Біяграфія

Скончыў літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педагагічнага інстытута. Пазней выкладчык, старэйшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры.

21 снежня 1962 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму лексікі гаворак Зэльвенскага раёна. Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пазней зноў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэшскай і польскай мовы ў Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988).

З 2016 года на пенсіі[2].

Навуковая дзейнасць

Рэдактар навуковага альманаха «Гродзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», член рэдакцыйных калегіяў выданняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта", «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».

Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэта славістаў, у склад Міжнароднага Камітэта беларусістаў. Узначальвае Гродзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў, І Міжнароднага Кангрэса беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канферэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, з якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысертацыю.

Мае больш за 600 апублікаваных прац[2], у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).

Сваёй навуковай дзейнасцю зрабіў унесак у барацьбу з русіфікацыяй беларускай мовы[3].

Выбраная бібліяграфія

Асноўныя працы:

Зноскі

  1. Сіплівеня Ж. С. Павел Уладзіміравіч Сцяцко. Да 75-годдзя з дня нараджэння // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2005. № 1. С. 5—7.
  2. 1 2 Карневіч, Міхал Легендарнага прафесара Паўла Сцяцко звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта ў 86 год. Радыё «Свабода» (13 ліпеня 2016). Праверана 14 ліпеня 2016.
  3. 90 год Паўлу Сцяцко — самаму вядомаму змагару з русіфікацыяй беларускай мовы // nashaniva.by 5 сакавіка 2020

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Дактары філалагічных навук
Нарадзіліся 5 сакавіка
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (1920—1940)
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў 1930 годзе
Дыялектолагі
Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне
Вучоныя паводле алфавіта
Памерлі ў Гродзенскім раёне
Памерлі 23 сакавіка
Памерлі ў 2020 годзе
Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы
Мовазнаўцы Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Педагогі Беларусі
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак