wd wp Пошук:

Міхаіл Станіслававіч Яўневіч

Міхаіл Станіслававіч Яўне́віч[1] (25 сакавіка 1922 — 10 студзеня 2010[2]) — вучоны ў галіне мовазнаўства і педагог, доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1984), Заслужаны настаўнік БССР (1972).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Кліны (Бялыніцкі раён Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе паступіў на літаратурны факультэт Магілёўскага настаўніцкага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны М. С. Яўневіч быў у партызанах[3]. Магілёўскі настаўніцкі інстытут скончыў у 1945 годзе і працягваў вучобу на літаратурным факультэце Магілёўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1947 годзе і працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, дырэктарам Радчыцкай школы ў Столінскім раёне, завучам і дырэктарам у школах Валожына і Барысава[2]. У 1952 годзе паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускай мовы Мінскага педагагічнага інстытута[4] і ў 1956 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па пытаннях сінтаксісу словазлучэння[2]. Працаваў у інстытуце, займаючы пасады выкладчыка, дацэнта, у 1982—1993 гадах — загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства.

Памёр М. С. Яўневіч 10 студзеня 2010 года[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар і сааўтар больш за 50[4] навуковых прац па сінтаксісу беларускай мовы, праблемах сінтаксічнай сінанімікі.

Сярод апублікаванага:

Быў членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый пры Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа Акадэміі навук Беларусі, старшынёй Спецыялізаванага савета па абароне кандыдацкіх дысертацый па беларускай і рускай мовах, методыцы выкладання беларускай мовы ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка, з’яўляўся членам Вучонага савета ўніверсітэта і Савета факультэта беларускай філалогіі і культуры[3]. У 1989—1990 уваходзіў у склад часовых камісій Вярхоўнага Савета БССР і Савета Міністраў БССР. Прымаў удзел у падрыхтоўцы Закона БССР «Аб мовах у БССР», Дзяржаўнай праграмы беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР, у рабоце Дзяржаўнай камісіі па ўдасканаленню беларускага правапісу[3].

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. 1 2 Беларусь, 1995
  2. 1 2 3 4 Яўневіч Міхась Станіслававіч // Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна
  3. 1 2 3 Знаменитые выпускники. ЕВНЕВИЧ Михаил Станиславович (1922—2010)(руск.)  // Сайт МДУ імя А. А. Куляшова
  4. 1 2 Яўневіч Міхаіл Станіслававіч // Сайт гісторыка-філасофскага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
  5. Михаил Станиславович Евневич // ОБД «Подвиг народа в Великой Отечественной войне 1941—1945 гг.» Архівавана 29 лістапада 2020.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мовазнаўцы СССР
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя настаўнікі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 10 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялыніцкім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары філалагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мовазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе