wd wp Пошук:

Павел Віктаравіч Чалядка

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Чалядка (нар. 3 сакавіка 1993, Баранавічы) — беларускі футбаліст, абаронца польскага клуба «Арлента» з Радзыня Падляскага.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у баранавіцкай ДЮСШ-5. Ва ўзросце 13 гадоў адправіўся на вучобу ў спецыяльны футбольны клас Мінскага сувораўскага вучылішча, дзе з пачатковай сваёй пазіцыі нападніка перакваліфікаваўся ў флангавага абаронцу. Трэнерам Паўла ў вучылішчы стаў Юрый Малееў, які ў 2010 годзе ўзяў маладога абаронцу ў мазырскую «Славію». Аднак, яшчэ не праходзячы ў склад «Славіі», адправіўся ў арэнду ў клуб Другой лігі «Белтрансгаз».

У 2011 годзе вярнуўся з арэнды ў «Славію». Першую палову сезона 2011 прапусціў з-за траўмы, пасля стаў з’яўляцца ў складзе мазыран, пераважна выходзячы на замену. У 2012 стаў трывалым іграком асновы (правёў усе 30 матчаў свайго клуба ў лізе), звычайна выкарыстоўваўся ў якасці левага абаронцы. У сезоне 2013 стаў радзей з’яўляцца на полі, а пазней страціў месца ў аснове.

У лютым 2014 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[2]. У магілёўскім клубе стаў выкарыстоўвацца на пазіцыі правага абаронцы. Па выніках сезона «Дняпро» страціў месца ў Вышэйшай лізе.

У лютым 2015 года кантракт з магілёўскім клубам быў разарваны[3], і неўзабаве Павел перайшоў у склад брэсцкага «Дынама»[4]. У складзе дынамаўцаў замацаваўся на пазіцыі правага абаронцы. Па заканчэнні сезона 2015 пакінуў Брэст[5].

У студзені 2016 года пасля прагляду падпісаў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У сезоне 2016 згуляў у 14 матчах Вышэйшай лігі, не здолеўшы замацавацца ў стартавым складзе жодзінцаў. У студзені 2017 года вярнуўся ў «Славію»[7]. Прапусціўшы пачатак сезона 2017, пазней замацаваўся ў асноўным складзе мазыран на пазіцыі правага абаронцы. У сезоне 2018 дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе і вярнуцца ў элітны дывізіён. У снежні 2018 года пакінуў мазырскі клуб[8].

У студзені 2019 года стаў іграком брэсцкага «Руха»[9]. У якасці асноўнага абаронцы дапамог камандзе па выніках сезона 2019 выйсці ў Вышэйшую лігу. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай, аднак у красавіку 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў «Рух»[10] і неўзабаве далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі[11].

У лютым 2021 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве стаў іграком польскага клуба «Арлента»[12].

Міжнародная кар’ера

14 жніўня 2013 года згуляў свой адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі (1:4 супраць Ісландыі).

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010Д3Белтрансгаз160
2011Д2Славія190
2012Д1Славія301
2013Д1Славія180
2014Д1Дняпро260
2015Д1Дынама230
2016Д1Тарпеда-БелАЗ140
2017Д1Славія150
2018Д2Славія212
2019Д2Рух270
2020Д3Дынама-Брэст-1960192

Зноскі

  1. Pavel Chelyadko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Днепр” подписал Павла Челядко и продлил соглашения с Бордуковым и Журовым
  3. “Днепр” расстался с Павлом Челядко
  4. Брестское “Динамо” подписало Павла Челядко
  5. Перепечко, Челядко, Щербо и еще пять игроков покинули брестское “Динамо”
  6. Каршакевич и Челядко подписали контракты с “Торпедо-БелАЗ”
  7. Страханович и еще шесть игроков продлили контракты со “Славией”, Кобец, Мальцев и Кунцевич покинули клуб
  8. Челядко покинул “Славию”
  9. Челядко перешел в “Рух”
  10. Павел Челядко покинул “Рух”
  11. Челядко будет выступать за команду второй лиги «Динамо-Брест-1960»
  12. Павел Челядко уехал в Польшу

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Маларыта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Рух Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баранавічах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Славія Мазыр
Катэгорыя·Ігракі ФК Арлента Радзынь Падляскі
Катэгорыя·Ігракі ФК Слонім-2017
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных