wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Батаў

Па́вел Іва́навіч Ба́таў (руск.: Па́вел Ива́нович Ба́тов; 20 мая (1 чэрвеня) 1897, в. Філісава, Яраслаўская вобласць19 красавіка 1985, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, двойчы Герой Савецкага Саюза, генерал арміі[2], дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1—5 скліканняў.

П. І. Батаў — удзельнік грамадзянскай вайны, член КПСС з 1929 года. Удзельнічаў у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі. У Вялікую Айчынную вайну быў намеснікам камандуючага і камандуючым арміі. Арміі, якімі кіраваў Батаў, адзначыліся ў баях за Сталінград, пры вызваленні Беларусі, Украіны і інш. Узнагароджаны шматлікімі ордэнамі і медалямі СССР.

Пасля вайны — камандуючы войскамі Прыкарпацкай, затым — Прыбалтыйскай ваеннай акругі. Восем раз узнагароджаны ордэнам Леніна.

Біяграфія

Павел Іванавіч Батаў нарадзіўся 20 мая (1 чэрвеня) 1897 ў вёсцы Філісава, Рыбінскага павета Яраслаўскай губерні ў беднай сялянскай сям’і. Рускі. Скончыў 2 класа сельскай школы. У 13 гадоў з-за крайняй беднасці сям’і з’ехаў у Пецярбург, дзе наняўся на працу ў гандлёвы дом братоў Лявонавых. 5 гадоў працаваў грузчыкам і разносчыкам пакупак-заказаў па кватэрах заможных гараджан. Нягледзячы на цяжкія ўмовы працы, экстэрнам здаў экзамены за шэсць класаў і планаваў працягваць вучобу.

У арміі з 1916[2]. У чырвонай арміі з 1918[2]. Удзельнік 1-й Міравой і Грамадзянскіх войн, вайны ў Іспаніі 1936-39, вызвалення Заходняй Беларусі ў 1939, савецка-фінскай вайны 1939-40[2].

Грамадзянская вайна ў Іспаніі

Са снежня 1936 па жнівень 1937 года пад псеўданімам Пабла Фрыц знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Іспаніі, дзе на баку рэспубліканцаў удзельнічаў у барацьбе з рэжымам Франка. Займаў пасаду ваеннага саветніка ў 12-й Інтэрнацыянальнай брыгадзе Матэ Залкі, затым дарадцай Тэруэльскага фронта. Падчас адной з рэкагнасцыровак П. І. Батаў цяжка паранены. Па вяртанні ў СССР быў узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонага Сцяга і прызначаны камандзірам 10-га стралковага корпуса. Са жніўня 1938 года камандзір 3-га стралковага корпуса. У гэтай пасадзе ўдзельнічаў у савецка-фінскай вайне 1939—1940 гг. і ў паходзе па вызваленні заходніх абласцей Беларусі і Украіны. З красавіка 1940 г. намеснік камандуючага войскамі Закаўказскай ваеннай акругі.

Вялікая Айчынная вайна

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 камандзір спецыяльнага стралковага корпуса, намеснік камандуючага, камандуючы арміяй, памочнік камандуючага войскамі Бранскага фронту. З кастрычніка камандуючы 65-й арміяй, якая дзейнічала на Данскім, Сталінградскім, Цэнтральным, Беларускім, 1-м, 2-м Беларускіх франтах. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў[2].

У кастрычніку 1943 65-я армія фарсіравала Днепр у раёне Лоева, захапіла плацдарм, у 1943-44 вызваляла Рэчыцу, Мазыр, Бабруйск, Асіповічы, Слонім, у 1945 штурмавала Расток, Шчэцін, Гданьск і іншыя. Пасля вайны камандуючы арміяй, 1-й намеснік Галоўнакамандуючага Групай савецкіх войскаў у Германіі, камандуючы войскамі Прыкарпацкай, Прыбалтыйскай ваенных акруг, Паўднёвай групай войскаў[2].

З 1962 начальнік штаба Аб’яднаных узброеных сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. З 1965 ваенны інспектар-дарадца Міністэрства абароны СССР. З 1970 старшыня Савецкага камітэта ветэранаў вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1937-50, 1954-66[2].

Узнагароды

Ордэны

Медалі

Ордэны і медалі замежных дзяржаў

Павел Батаў — ганаровы грамадзянін Рыбінска (1972) і Яраслаўскай вобласці (1983), гарадоў Ноўгарад-Северскі, Лоеў, Рэчыца, Азёркі, Светлагорска[3], Гданьск і Шчэцін.

Памяць

Бюст П. І. Батова, які павінен стаяць на Радзіме Героя, усталяваны ў г. Рыбінск.

Зноскі

  1. Pawel Batow // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Батов Павел Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 45. — 737 с.
  3. Раманцоў В. Ці ведаеце ганаровых грамадзян горада і раёна.// Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. — с.125 ISBN 978—985-6906-52-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (72):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Дэлегаты XXI з’езда КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года
Катэгорыя·Кавалеры мангольскага ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў 1985 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» (ГДР)
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6 склікання
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Двойчы Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Багдана Хмяльніцкага I ступені
Катэгорыя·Дэлегаты XVIII з’езда УКП(б)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Дэлегаты XX з’езда КПСС
Катэгорыя·Дэлегаты XXII з’езда КПСС
Катэгорыя·Дэлегаты XXIV з’езда КПСС
Катэгорыя·Камандуючыя арміямі ў Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандуючыя Прыбалтыйскай ваеннай акругай
Катэгорыя·Камандуючыя Прыкарпацкай ваеннай акругай
Катэгорыя·Дэлегаты XIX з’езда КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4 склікання
Катэгорыя·Удзельнікі Курскай бітвы
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Сухэ-Батара
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 5 склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме ва Узброеных Сілах СССР» III ступені
Катэгорыя·Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
Катэгорыя·Памерлі 19 красавіка
Катэгорыя·Удзельнікі Сталінградскай бітвы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Бабруйска
Катэгорыя·Генералы арміі СССР
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава I ступені
Катэгорыя·Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Тудара Владзімірэску
Катэгорыя·Военачальнікі СССР
Катэгорыя·Мемуарысты СССР
Катэгорыя·Удзельнікі польскага паходу РСЧА
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рыбінскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ганаровай зброяй з залатой выявай Дзяржаўнага герба СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Светлагорска
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга