wd wp Пошук:

Оскар Паціёрэк

Оскар Паціёрэк (ням.: і славенск.: Oskar Potiorek; 20 лістапада 1853, Бад-Блайберг, Карынтыя17 снежня 1933, Клагенфурт) — аўстра-венгерскі военачальнік, фельдцэйхмайстар (30 кастрычніка 1908 года). У 19111914 гадах — аўстра-венгерскі намеснік Босніі і Герцагавіны, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Біяграфія

Оскар Паціёрэк скончыў Тэхнічную ваенную акадэмію ў 1867 годзе і Акадэмію Генеральнага штаба Аўстра-Венгрыі. C 1879 года служыў у Генштабе, у 1886 годзе стаў працаваць у аператыўным бюро, у 1892 годзе стаў яго шэфам; з 1902 года намеснік начальніка Генштаба.

З 1898 года камандаваў 64-й пяхотнай брыгадай. З 1907 года камандзір III армейскага корпуса (Грац). З 1910 года інспектар арміі, з 1911 года старшыня зямельнага ўрада Босніі і Герцагавіны і інспектар арміі са штабам у Сараева, намеснік Босніі і Герцагавіны.

28 чэрвеня 1914 года Паціёрэк быў пасажырам у машыне, якая везла эрцгерцага Франца Фердынанда, і прысутнічаў пры забойстве эрцгерцага, прычым пасля забойца Гаўрыла Прынцып сцвярджаў, што куля, якой была забітая жонка эрцгерцага Сафія, прызначалася менавіта Паціёрэку. Пасля забойства, як намеснік Босніі і Герцагавіны, санкцыянаваў сербскія пагромы ў Сараеве.

З пачаткам вайны Паціёрэк быў прызначаны галоўнакамандуючым узброенымі сіламі на Балканах і камандуючым 6-й аўстра-венгерскай арміяй. Паціёрэк паказаў сябе некампетэнтным палкаводцам і, нягледзячы на тое, што ў яго распараджэнні была армія мацней сербскай, не здолеў у кароткі тэрмін разграміць сербскую армію. Асабліва цяжкімі былі для аўстрыйцаў паразы ў бітвах у гары Цэр і Калубары. 27 снежня 1914 года Оскар Паціёрэк быў звольнены ў адстаўку, на яго месца прызначаны эрцгерцаг Яўген Аўстрыйскі. Пасля вайны Паціёрэк з’ехаў у Аўстрыю, дзе і пражыў астатнія гады жыцця.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119044749 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 24 красавіка 2014.
  2. 1 2 Brozović D., Ladan T. Oskar von Potiorek // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1933 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 снежня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ніжняй Аўстрыі
Катэгорыя·Генералы Аўстра-Венгрыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў зямлі Карынтыя
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў зямлі Карынтыя
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада