wd wp Пошук:

Олаф III Ціхі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Олаф. Олаф III Ціхі, ці Мірны (нарв.: Olav Kyrre) (1050 — 22 верасня 1093) — кароль Нарвегіі (10671093), сын Харальда III Суровага і наложніцы Торы.

Біяграфія

Пра дзіцячыя і юнацкія гады жыцця Олафа нічога не вядома. У 1066 годзе кароль Нарвегіі Харальд Суровы распачаў паход у Англію з мэтай захапіць англійскі трон. У гэтым паходзе яго суправаджалі малодшы сын Олаф, жонка Лізавета Яраслаўна і дзве дочкі. Старэйшага сына, Магнуса, Харальд пакінуў у Нарвегіі і абвясціў конунгам.

Высадзіўшыся ў Англіі, нарвежская армія разбіла паўночна-англійскае апалчэнне ў бітве пры Фулфардзе, дзе, паводле саг, адрозніўся Олаф. Пасля заняцця Ёрка Харальд Суровы падзяліў сваю армію: траціну пакінуў для аховы караблёў, а з астатнімі сіламі высадзіўся на ўзбярэжжа. Сярод тых, хто застаўся на караблях быў і Олаф. Пасля разгрому нарвежцаў пры Стамфард-Брыджы, дзе загінуў Харальд Суровы, Олаф заключыў мір з каралём Англіі Гаральдам Годвінсанам і даў клятву ніколі больш не нападаць на Англію.

Пасля гэтага рэшткі нарвежскай арміі (на 24 караблях, з больш чым 300, якія прымалі удзел ва ўварванні) пакінулі Англію. Перазімаваўшы на Аркнейскіх астравах, у 1067 годзе Олаф вярнуўся ў Нарвегію. Старэйшы брат, Магнус II добраахвотна падзяліў з ім каралеўства: Олаф стаў конунгам Усходняй Нарвегіі, а Магнус — Паўночнай.

У наступным годзе дацкі кароль Свен II Эстрыдсен паспрабаваў прад’явіць правы на Нарвегію, аднак, сустрэўшы адпор з боку Олафа, адмовіўся ад сваіх прэтэнзій і заключыў з ім мір. Пазней, у 1070 годзе, Олаф ажаніўся з дачкой Свена Інгрыд, а сын Свена Олаф Свенсан — на зводнай сястры нарвежскага караля, Інгігерд.

У 1069 годзе захварэў і памёр Магнус II, у выніку чаго Олаф стаў аднаасобным каралём Нарвегіі. Усталяваўся перыяд міру: расквітнеў гандаль, адбыўся рост гарадоў, умацаваўся аўтарытэт царквы і каралеўскай улады. Сувязі паміж Нарвегіяй і Заходняй Еўропай умацаваліся. У 1070 годзе Олаф заснаваў горад Берген, які яшчэ пры яго жыцці стаў буйным гандлёвым цэнтрам.

Олафу III прыпісваюць стварэнне ў Нарвегіі купецкіх гільдый, пры ім былі пабудаваны першыя каменныя цэрквы. Олаф усталяваў трывалыя адносіны з Папам Рымскім, у Нарвегіі былі арганізаваны чатыры дыяцэзіі, якія падпарадкоўваліся Гамбург-Брэменскаму архібіскупу. Олаф быў першым нарвежскім каралём, які ўмеў чытаць і пісаць.

Шлюб Олафа і Інгрыд Дацкай быў бяздзетным, але наложніца Тора нарадзіла яму сына Магнуса.

Кароль Олаф III Ціхі памёр 22 верасня 1093 года і быў пахаваны ў Тронхейме. У 1998 годзе ў Бергене была ўсталявана абстрактная конная статуя Олафа Ціхага.[7]

Зноскі

  1. http://www.ancientvikingsamerica.com/media/Vikings_in_Midwest.pdf
  2. Olav Kyrre of Norway // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Olav III Haraldsson, King of Norway // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.worldatlas.com/webimage/countrys/europe/norway/nofamous2.htm
  5. http://www.britannica.com/topic-browse/Countries-of-the-World/Countries-of-Europe/Norway/3
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Olav Kyrre Архівавана 27 верасня 2007.

Литература

Папярэднік:
Харальд Суровы
Кароль Нарвегіі
1067—1093
Пераемнік:
Магнус III Босы,

Хокан I Выхаванец Торыра

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1093 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нарвегіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1050 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каралі нарвежскія
Катэгорыя·Хорфагеры
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідараскім саборы
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня