wd wp Пошук:

Новая Ёлча

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ёлча.

Но́вая Ёлча[1] (трансліт.: Novaja Jolča, руск.: Новая Ёлча) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Новаялчанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 41 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 2 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 170 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з поўначы пад прамым кутом далучаецца прасталінейная вуліца, якая перасякаецца чыгункай. Працуе чыгуначная станцыя Ёлча. Рух прыгарадных паяздоў у напрамку Чарнігава.

Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні У 1850 годзе валоданне Празора. У 1885 годзе ў сядзібе Ёлча дзейнічалі бровар, патачны завод і паравы млын. Цэнтр Ёлчанскай воласці, у склад якой у 1890 годзе ўваходзіла 36 населеных пунктаў. У 1897 годзе функцыянавалі народная вучэльня, хлебазапасны магазін, крама, карчма.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Ялчанскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай (да 9 чэрвеня 1927 года), Гомельскай акруг (да 27 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей, з 25 снежня 1962 года Брагінскага раёна. З 29 кастрычніка 1964 года цэнтр Новаялчанскага сельсавета.

У 1920-х гадах пачалі дзейнічаць школа і кааператыў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Серп і молат», працаваў вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1942 годзе забілі 17 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на паўднёва-усходняй ускраіне), а ў верасні 1943 года часткова спалілі вёску. У ноч на 23 верасня 1943 года часткі 15-го стралковага корпуса 13-й арміі Цэнтральнага фронта вызвалілі вёску. У гэтым баі загінуў Герой Савецкага Саюза Залман Віхнін.

У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Краснае» (цэнтр — вёска Краснае). Працавалі камбінат побытавага абслугоўвання, лясніцтва, пачатковая школа, клуб, бібліятэка, амбулаторыя, аддзяленне сувязі, крама.

У склад Новаялчанскага сельсавета ў 1962 годзе ўваходзіла ў наш час не існая вёска Прудовіца.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́вая Іёлча

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Новаялчанскі сельсавет
Катэгорыя·Новая Ёлча
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна