wd wp Пошук:

Міхась Клімковіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Клімковіч.

Міха́сь Клімко́віч (Міхаі́л Мікала́евіч; 8 (20) лістапада 1899, в. Сялітранка, цяпер Барысаўскі раён, Мінская вобласць, Беларусь5 лістапада 1954, Мінск) — беларускі паэт, драматург, празаік, крытык, аўтар тэксту гімна БССР — «Мы, беларусы».

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Сялітранка Барысаўскага павета ў сялянскай сям’і. У 1915 г. скончыў Барысаўскае вышэйшае чатырохкласнае вучылішча. Здаў экстэрнам экзамен на званне народнага настаўніка. Настаўнічаў у Барысаўскім павеце (19151921). Служыў у Чырвонай Арміі (19211923), потым ізноў настаўнічаў. Працаваў на партыйнай і прафсаюзнай рабоце. У 19321934 гг. — старшыня аргкамітэта, а ў 19341939 — першы старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У канцы 1936 г. быў абвінавачаны ў сувязях з «трацкістамі і нацдэмамі», таму спрабаваў скончыць жыццё самагубствам (перарэзаў сабе горла)[3].

У 19431947 гг. быў галоўным рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва БССР у Маскве, потым у Мінску. Літкансультант Саюза пісьменнікаў БССР (1947—1954).

Член РКП(б) з 1920. Старшыня рэвізійнай камісіі КПБ (1930—1932). У 19321937 гг. кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. Член ЦВК БССР у 19311938 гг.

З жонкай Марыяй Язэпаўнай мелі дачок Маю (1927—2014)[4] і Святлану (1935—2001).

Памёр 5 лістапада 1954 года, пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.

Творы

Магіла на Вайсковых могілках у Мінску

Друкаваўся з 1926 г.

Аўтар слоў да песні Н. Сакалоўскага «Мы, беларусы» (1944), зацверджанай Дзяржаўным гімнам БССР (1955)[5].

У 1946 г. у дзяржаўным выдавецтва БССР выйшаў зборнік прозы М. Клімковіча «Лясное возера». Апрацаваў зборнік «Беларускія народныя казкі» (1946). У 1947 г. выйшаў зборнік «Драматычныя паэмы». У 1959 г. выдадзены Збор твораў у 2 тамах.

Даследаваў беларускую літаратуру. Аўтар прац «Літаратура Савецкай Беларусі за 15 год» (1934), «Аб жыватворчым уплыве рускай літаратуры на беларускую літаратуру (1953), «Літаратурна-крытычныя артыкулы (1962).

Зноскі

  1. Беларуская Вікіпедыя — 2007.
  2. 1 2 3 4 5 (unspecified title) Праверана 28 снежня 2021.
  3. Жанна Васанская. Больший родители и их дети(руск.) . БД (web.archive.org) (3 мая 2002). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2009.
  4. Памерла Мая Клімковіч // сайт «Наша Ніва», 23 верасня 2014
  5. Почему создание и утверждение Государственного гимна БССР растянулось на 11 лет Архівавана 26 ліпеня 2019. // TUT.BY 24 октября 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
Драматургі Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Нарадзіліся 20 лістапада
Памерлі ў 1954 годзе
Перакладчыкі Беларусі
Крытыкі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Барысаўскім павеце
Старшыні Рэвізійнай камісіі КПБ
Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Беларускамоўныя пісьменнікі
Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Паэты Беларусі
Памерлі 5 лістапада
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Члены КПСС
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Асобы
Перакладчыкі з рускай мовы
Члены ЦВК БССР
Кандыдаты ў члены ЦК КПБ
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Літаратуразнаўцы Беларусі
Супрацоўнікі выдавецтва «Беларусь»
Крытыкі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Памерлі ў Мінску
Пісьменнікі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных