wd wp Пошук:

Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны

Нацыянальны лесатэхнічны ўніверсітэт Украіны (укр.: Національний лісотехнічний університет України) — украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова лесатэхнічнага профілю, якая знаходзіцца ў Львове.

Гісторыя

Пачатак лесагаспадарчай адукацыі ў Заходняй Украіне мела працяглую перадгісторыю. У 1807 г. галіцкія лесаводы звярнуліся да ўладаў Аўстрыі з просьбай адкрыць сярэднюю лясную навучальную ўстанову. У 1812 г. быў вынесены на разгляд праект стварэння кафедры і прафесійных студый у Львоўскім ўніверсітэце. У 1852 г. пры Галіцкім гаспадарчым таварыстве пачала дзейнічаць Лясная секцыя, а затым у 1874 г. – Галіцкае лясное таварыства. 24 кастрычніка 1874 г. пачала падрыхтоўку спецыялістаў Краёвая школа лясной гаспадаркі ў Львове. У 1908 г. Краёвай школе лясной гаспадаркі быў прысвоены статус вышэйшай навучальнай установы.

Пасля паразы Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі ў часы польскага панавання ў Львове адбылася рэарганізацыя навучальных устаноў. Вышэйшую лясную школу аб’ядналі з земляробчай акадэміяй і стварылі паляводча-лясны факультэт Львоўскай палітэхнікі. У 1921-1926 гг ў Львове дзейнічаў ўкраінскі таемны ўніверсітэт, а ў яго структуры – лясной (пасля – лесаагранамічны) факультэт. У перыяд нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гг. на базе Львоўскай палітэхнікі дзейнічалі толькі лясныя прафесійныя курсы.

15 студзеня 1945 г. была выдадзена пастанова ўрада УССР аб арганізацыі Львоўскага лесатэхнічнага інстытута. 6 лістапада 1954 г. загадам міністра вышэйшай адукацыі СССР былі аб’яднаны лесамеліярацыйны факультэт Львоўскага сельскагаспадарчага інстытута і лесагаспадарчы факультэт лесатэхнічнага інстытута. У 1988 г. Львоўскі лесатэхнічны інстытут атрымаў імя выбітнага вучонага акадэміка Пятра Сцяпанавіча Пагрэбняка.

17 чэрвеня 1993 г. лесатэхнічны інстытут паспяхова прайшоў акрэдытацыю і атрымаў дзяржаўную ліцэнзію на адукацыйную дзейнасць на чацвёртым адукацыйна-кваліфікацыйным ўзроўні. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны ад 13 жніўня 1993 г. № 646 на базе Львоўскага лесатэхнічнага інстытута імя Пятра Паграбняка быў створаны Украінскі дзяржаўны лесатэхнічны ўніверсітэт. 16 мая 2005 г. на яго базе створаны Нацыянальны лесатэхнічны універсітэт Украіны.

Структура

Пры ўіверсітэце створаны навучальны комплекс “Лесатэхнічная адукацыя”, у склад якога ўваходзяць навучальныя ўстановы 1-2 узроўняў акрэдытацыі з розных рэгіёнаў Украіны — тры каледжа, сем тэхнікумаў, адзін ліцэй, тры прафтэхвучэльні і адна гімназія-інтэрнат.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Львова
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1874 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны