wd wp Пошук:

Кабінет міністраў Украіны

Кабінет Міністраў Украіны (укр.: Кабінет Міністрів України) — вышэйшы орган выканаўчай улады ў Украіне. Кіраўніком кабінета міністраў з’яўляецца прэм’ер-міністр, які прызначаецца Вярхоўнай радай Украіны па прадстаўленні Прэзідэнта Украіны. Намеснікамі Прэм’ер-міністра з’яўляюцца Першы віцэ-прэм’ер-міністр і тры віцэ-прэм’ер-міністры. Таксама ў Кабінет ўваходзяць міністры, якія ўзначальваюць адпаведныя міністэрствы і міністр «без партфеля» (Міністр Кабінета Міністраў Украіны) — які не ўзначальвае міністэрства, але мае права голасу на пасяджэннях ўрада.[1]

Спіс урадаў Украіны

Урад Вітольда Фокіна (1990—1992) Асноўны артыкул: Урад Вітольда Фокіна Урад Валянціна Сіманенкі (1992) Асноўны артыкул: Урад Валянціна Сіманенкі Урад Леаніда Кучмы (1992—1993) Асноўны артыкул: Урад Леаніда Кучмы Урад Юхіма Звягільскага (1993) Асноўны артыкул: Урад Юхіма Звягільскага Урад Віталія Масола (1994—1995) Асноўны артыкул: Урад Віталія Масола Урад Яўгена Марчука (1995—1996) Асноўны артыкул: Урад Яўгена Марчука Першы урад Паўла Лазарэнкі (1996) Асноўны артыкул: Першы урад Паўла Лазарэнкі Другі урад Паўла Лазарэнкі (1996—1997) Асноўны артыкул: Другі урад Паўла Лазарэнкі Урад Васіля Дурдзінца (1997) Асноўны артыкул: Урад Васіля Дурдзінца Урад Валерыя Пуставойценкі (1997—1999) Асноўны артыкул: Урад Валерыя Пуставойценкі Урад Віктара Юшчанкі (1999—2001) Асноўны артыкул: Урад Віктара Юшчанкі Урад Анатоля Кінаха (2001—2002) Асноўны артыкул: Урад Анатоля Кінаха Першы урад Віктара Януковіча (2002—2004) Асноўны артыкул: Першы урад Віктара Януковіча Першы урад Юліі Цімашэнкі (2005) Асноўны артыкул: Першы урад Юліі Цімашэнкі Урад Юрыя Еханурава (2005—2006) Асноўны артыкул: Урад Юрыя Еханурава Другі урад Віктара Януковіча (2006—2007) Асноўны артыкул: Другі урад Віктара Януковіча Другі урад Юліі Цімашэнкі (2007—2010) Асноўны артыкул: Другі урад Юліі Цімашэнкі Першы урад Мікалая Азарава (2010—2012) Асноўны артыкул: Першы урад Мікалая Азарава Другі урад Мікалая Азарава (2012—2014) Асноўны артыкул: Другі урад Мікалая Азарава Першы урад Арсенія Яцанюка (2014) Асноўны артыкул: Першы урад Арсенія Яцанюка Другі урад Арсенія Яцанюка (2014—2016) Асноўны артыкул: Другі урад Арсенія Яцанюка Урад Уладзіміра Гройсмана (2016—2019) Асноўны артыкул: Урад Уладзіміра Гройсмана Урад Аляксея Ганчарука (2019—2020) Асноўны артыкул: Урад Аляксея Ганчарука Урад Дзяніса Шмыгаля (2020-) Асноўны артыкул: Урад Дзяніса Шмыгаля Размяшчэнне

Рэзідэнцыяй Кабінета міністраў Украіны з’яўляецца Будынак Урада Украіны, размешчаны па вул. Міхаіла Грушэўскага (Кіеў), 12/2.

Зноскі

  1. Про Кабінет Міністрів України(укр.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Урад Украіны
Катэгорыя·Дзяржаўны лад Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Органы выканаўчай улады без геаграфічных каардынат