wd wp Пошук:

Хуст

Хуст (укр.: Хуст) (венг.: Huszt, славацк.: Chust, ням.: Chust, руск.: Hust) — горад у Закарпацкай вобласці Украіны. Цэнтр аднайменнага раёна. З 1998 года абласны цэнтр. Знаходзiцца ў Мармарошскай катлавiне, пры зліцці рэк Рыкі і Ціса. Акрамя горада ў склад Хусцкага гарадскога савета ўваходзяць сёла Зарычнэ, Кірэші і Чэрціж . Агульная плошча гарсавета — 22 км².

Гісторыя

На ўскраінах горада ўзвышаецца вулканічнага паходжання гара, на якой каля 1090 пачалося будаўніцтва замка-крэпасці (цяпер у руінах). Замак служыў для аховы доступу да саляной капальні ў Салотвіна. У 16-17 стст. за Хуст і яго замак часта ваявалі Габсбургі і сяміградскія князі, а таксама на яго нападалі туркі і татары. У 1709 годзе Франц Ракоцы склікаў ў Хусце сямiградскi сойм. Замак быў знішчаны ад буры і пажару 1766. У Хусце нарадзіўся навуковец І. Арла (1770), у 19 ст. жыў філосаф В. Даўговіч. 21 студзеня 1919 года ў Хусце сабраўся Усенародны Кангрэс венгерскіх русінаў, які стварыў Цэнтральны народны савет і прыняў далучыць Закарпацце да Украіны. 10 лістапада 1938 Хуст стаў сталіцай аўтаномнай Карпата-ўкраінскай дзяржавы, куды эвакуіраваўся ўрад А. Валошына з Ужгарада, і быў сведкам яе нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, а ў сакавіку 1939 года — ўзброенай барацьбы паміж Карпацкай Сеччу і чэшскімі і венгерскімі войскамі. Тут таксама сабраўся Сойм Карпацкай Украіны 15 сакавіка 1939 года. У Хусце ў 1938—1939 гадах быў двор Апостальскага адміністратара Мукачэўскай епархіі, выходзіла штодзённая газета «Новая Свабода» і дзейнічаў тэатр «Новая Сцэна». На замкавай гары пахаваныя загінулі карпацкія сечавікі. Цяпер ў Хусце працуюць фетра-фiльцэвая і абутковая фабрыкі, мэблевы камбінат, цагляна-чарапічны завод, прадпрыемствы харчовай прамысловасці, сярэднія школы (у 1921—1945 гадах была гімназія), лесатэхнічны тэхнікум, медыцынская і культурна-адукацыйныя школы. Цяпер у горадзе праводзіцца рэканструкцыя парку адпачынку і цэнтральнай часткі горада. Рэканструяваны сквер на плошчы Багдана Хмяльнiцкага.

Насельніцтва

Згодна з Усеўкраінскім перапісам насельніцтва 2001 года, у Хусце налічвалася 31,9 тысячы жыхароў, асноўнымі нацыянальнасцямі з якіх з’яўляюцца:

Галерэя

Хусцкая Рэфармацкая царква
(былы Елiзавецiнскi касцёл XIII ст., царква-крэпасць)
Каталiцкi касцёл
Праваслаўная Благавешчанская царква Інтэр’ер сiнагогi

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Закарпацкай вобласці
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта