wd wp Пошук:

Нацыянальная галерэя мастацтва

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нацыянальная галерэя.

Нацыянальная галерэя мастацтва (англ.: National Gallery of Art) — мастацкі музей у Вашынгтоне (ЗША) у парку Нацыянальная алея (англ.: National Mall).

У галерэі сабрана адна з лепшых калекцый мастацтва ў свеце. У экспазіцыі прадстаўлены творы мастацтва еўрапейскіх і амерыканскіх майстроў: карціны, скульптуры, малюнкі, фатаграфіі, графіка, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Калекцыя налічвае каля 1200 карцін (асабліва шырока прадстаўлены палотны італьянскіх, французскіх і амерыканскіх майстроў), адзін з лепшых у свеце збораў жывапісу італьянскай Адраджэння, творы галандскага і іспанскага барока. Урадам ЗША галерэі былі перададзены 20 тыс. малюнкаў і акварэляў, якія адлюстроўваюць гісторыю амерыканскіх рамёстваў і народнага мастацтва[7].

Галерэя заснавана ў 1937 годзе Кангрэсам ЗША на аснове буйных прыватных калекцый Эндру Уільяма Мелана (таксама вылучыў 10 млн долараў ЗША на будаўніцтва будынка), Лесінга Дж. Розенвальда, Сэмуэла Генры Крэса і больш за 2000 скульптур, карцін, прадметаў дэкаратыўнага мастацтва і фарфоравых вырабаў з калекцыі Джозефа Уайдэнера, а таксама іншых калекцыянераў.

Будынкі

Спадарожнікавы здымак будынкаў

Галерэі належаць два будынка, усходні будынак (англ.: East Building) і заходні будынак (англ.: West Building), злучаныя прасторным падземным пераходам. Заходні будынак (архітэктар Д. Р. Поўп) пабудавана ў неакласічным стылі з гіганцкім порцікам з калонамі і масіўным купалам, які нагадвае Пантэон (таксама як і іншы будынак Поўпа — Мемарыял Джэферсана ў Вашынгтоне), акрамя сіметрычных крылаў будынка. Усходні будынак (архітэктар І. М. Пей) — строга геаметрычны ў параўнанні з класіцызмам заходняга будынка. Зверху ён выглядае як злучаныя адна з адной прызмы.

Калекцыя

Інтэр'ер заходняга будынка

У заходнім будынку знаходзіцца багатая калекцыя карцін і скульптур еўрапейскіх майстроў з часоў Сярэднявечча да канца XIX стагоддзя, а таксама працы амерыканскіх жывапісцаў да XX стагоддзя. Шэдэўры калекцыі ўключаюць творы Я. Вермера, Рэмбрандта, К. Манэ, В. Ван Гога, Леанарда да Вінчы.

Джынеўра Бенчы пэндзля Леанарда да Вінчы — адзін з шэдэўраў галерэі

Ва ўсходнім будынку сабраны творы сучаснага мастацтва (з канца XIX стагоддзя), у тым ліку працы П. Пікасао, А. Маціса, Д. Полака, Эндзі Уорхала, Р. Ліхтэнштэйна, А. Колдэра. У будынку апроч збору размяшчаюцца галоўныя офісы галерэі, даследчыя лабараторыі і цэнтр па спецыяльных даследаваннях выяўленчага мастацтва (англ.: Center for the Advanced Study in the Visual Arts, CASVA).

Да захаду ад заходняга будынка, па скрыжаванні 7-й вуліцы, размешчаны сад скульптур. У цэнтры саду плошчай 25 тыс. м² працуе вялікі фантан (узімку выкарыстоўваецца як каток), па перыметры акружаны каменнымі сядзеннямі. Вакол яго ўстаноўлены скульптуры такіх майстроў, як Х. Міро, Л. Буржуа, Э. Гімара.

Зноскі

  1. 1 2 3 National Gallery of Art // Union List of Artist Names Праверана 27 верасня 2021.
  2. 1 2 Highlights of the History of the National Gallery of Art Праверана 27 верасня 2021.
  3. United States. Congress // Union List of Artist Names Праверана 27 верасня 2021.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 27 верасня 2021.
  5. Art’s most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
  6. https://www.nga.gov/contact-us.html
  7. National Gallery of Art — Infopease.com (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нацыянальныя музеі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Вашынгтона
Катэгорыя·Мастацкія музеі ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі Вашынгтона
Катэгорыя·Карціны са збораў Нацыянальнай галерэі мастацтва
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Культура Вашынгтона