wd wp Пошук:

Эктор Гімар

Экто́р Гіма́р (фр.: Hector Guimard; 10 сакавіка 1867, Ліён20 мая 1942, Нью-Ёрк) — французскі архітэктар і дызайнер, выбітны прадстаўнік стылю мадэрн.

Адукацыя

Навучаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе вытанчаных мастацтваў у перыяд з 1882 па 1885 гады, дзе даведаўся пра архітэктурныя тэорыі Эжэна Віяле-лё-Дзюка. Менавіта яго ідэі сталі асновай для своеасаблівай формай ар-нуво Гімара.

У 1884 годзе атрымаў тры бронзавыя і два срэбраныя медалі ў школе за свае творы. У наступным годзе атрымаў ўзнагароды ва ўсіх школьных спаборніцтвах (у тым ліку чатыры бронзавыя і пяць срэбраных медалёў ды Гран-пры па архітэктуры). За поспехі ў навучанні быў узнагароджаны паедзкай у Бельгію ды Англію. У Бруселі знаёміцца з творчасцю Віктора Арта, якая моцна паўплывала на яго.

Творчасць

Уваход на станцыю метро Порт Дафін (Porte Dauphine) у Парыжы

У 1898 годзе пабудаваў шматкавтэрны дом «Замак Бэранжэ», што месціцца ў XVI акрузе Парыжа на вуліцы Жан дэ ля Фантэн (Castel Béranger, Rue Jean de la Fontaine, Paris 16, Paris, France). Менавіта гэты будынак зрабіў Гімара знакамітым. З гэтага моманту у яго з’ўяляецца шмат замоў, якія ён выконвае ў стыле мадэрн з улікам ідэалаў гармаоніі і бесперапыннага руху. Гімар самастойна стварае эскізы мэблі для інтэр’ераў пабудаваных ім будынкаў. У 1909 годзе будуе гатэль Гімар як падарунак сваёй заможнай амерыканскай жонцы. Таксама дэкарыруе ўваходы на першыя станцыі парыжскага метро.

Галерэя

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дызайнеры Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках «Брама Нябёсаў»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ліёне
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1942 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 20 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Вышэйшай нацыянальнай школы дэкаратыўнага мастацтва
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Архітэктары мадэрну
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку