wd wp Пошук:

Ян Вермер

Ян Верме́ер (Верме́р) Дэ́лфцкі (нідэрл.: Jan Vermeer van Delft, МФА: [ˈjɑn vərˈmeːr]; 31 кастрычніка 1632, Дэлфт, Нідэрланды — 15 снежня 1675) — галандскі мастак, майстар бытавога жывапісу і жанравага партрэта. Нароўні з Рэмбрандтам і Франсам Халсам адзін з найвялікшых жывапісцаў залатога веку галандскага мастацтва.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і заможнага камерсанта. Верагодна, жывапісу вучыўся ў вядомага мастака К. Фабрыцыуса. У 1653 г. малады мастак быў прыняты ў гільдыю св. Лукі, у 1662—71 г. займаў пасаду старшыні цэха. Двойчы станавіўся прэзідэнтам гільдыі. Быў жанаты на Катарыне Болнес з якой меў пятнаццаць дзяцей. Жывапіс не прыносіў Вермеру прыбытку, дастатковага для ўтрымання вялікай сям’і; ён быў змушаны працягваць гандлёвую справу бацькі. Аднак вайна з Францыяй і крызіс 1672 г. разарылі яго. Не выключана, што гэта паскорыла смерць Вермера, які памёр ад сардэчнага прыступу.

Творчасць

Я. Вермер — найбуйнейшы майстар галандскага жанравага і пейзажнага жывапісу. Пераважная большасць карцін Вермера, якія дайшлі да нас, уяўляюць сабою жанравыя замалёўкі. Сюжэты іх тыповыя: невялікая частка пакоя, жанчыны, пагружаныя ў тыя ці іншыя заняткі. Ярка індывідуальнае мастацтва Вермера не было ацэнена сучаснікамі і надоўга забылася. Цікавасць да яго з’явілася толькі ў 19 ст.

Раннія творы Вермера («Хрыстос у Марфы і Марыі», 1655, Нацыянальная галерэя Шатландыі, Эдынбург) яшчэ належаць тагачаснаму еўрапейскаму рэпертуару і нехарактэрныя для творчасці мастака ў цэлым. З 2-й пал. 1650-х г. Вермер піша невялікія карціны з адной ці некалькімі фігурамі ў залітым серабрыстым святлом гарадскім інтэр’еры («Служанка са збаном малака», «Афіцэр і дзяўчына, якая смяецца», «Перапынены ўрок музыкі»), надаючы ўвагу не сктолькі дзеянню, колькі стану герояў і агульнаму настрою сцэны. У кан. 1650-х г. Вермер стварае два пейзажы («Від Дэлфта» і «Вулачка»), якія зацвердзілі за ім славу неперасягненага майстра пейзажнага жанру.

У 1660-я г. творчасць Вермера робіцца больш сузіральнай і вытанчанай, а жывапіс — халаднейшым («Дзяўчына з жамчужнай завушніцай», «Жанчына з гарлачом вады»). Мастак часта малюе ўтульныя, багата абстаўленыя пакоі, дзе ўпрыгожаныя жанчыны чытаюць і пішуць лісты («Дзяўчына ў блакітным, якая чытае ліст», «Дама, якая піша ліст»), музыкуюць («Лютністка», «Канцэрт», «Гітарыстка»), разглядаюць каштоўнасці («Дама, якая прымярае каралі»), вядуць галантныя размовы з кавалерамі («Келіх віна»). На сваіх карцінах Вермер малюе таксама людзей працы, навукі і мастацтваў («Каруначніца», «Майстэрня мастака»).

Я. Вермер не напісаў ніводнага нацюрморта як скончанай карціны, але прылічаны да лепшых майстраў гэтага жанру. Ствараючы свае творы, мастак арганічна ўплятаў у іх нацюрморты: талерка з садавіной, гарлач і скамечаная сурвэтка («Дзяўчына, якая спіць»); яблыкі і персікі, якія скаціліся з нахільнай талеркі («Дзяўчына з лістом»).

Галерэя

Вобраз у мастацтве

Зноскі

  1. 1 2 Jan Vermeer — 2009.
  2. 1 2 Johannes Vermeer // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. http://www.telegraph.co.uk/culture/art/3648562/Drawn-into-the-darkest-corners.html
  4. https://www.britannica.com/biography/Johannes-Vermeer
  5. 1 2 https://en.isabart.org/person/14683
  6. http://muse.jhu.edu/journals/utq/summary/v079/79.1.purtle.html
  7. https://doi.org/10.1093/benz/9780199773787.article.B00190060
  8. 1 2 3 4 https://www.nga.gov/research/in-depth/themes-ideas-dutch-genre-painting.html

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з нямецкай
Катэгорыя·Памерлі 15 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1632 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Дэлфце
Катэгорыя·Мастакі Нідэрландаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэлфце
Катэгорыя·Памерлі ў Дэлфце
Катэгорыя·Памерлі ў 1675 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных